Валянціна Дзям’янава — герой праекту «Гісторыя ў фотаздымках»

Зноў адбылася сустрэча з гераіняй артыкулу райгазеты мінулых гадоў Валянцінай Дзям’янавай (на здымках), якая раней, да выхаду на заслужаны адпачынак, працавала ва УКП “Бытпаслугі” швачкай. Падчас прыемнай размовы Валянціна Іванаўна расказала аб сваім працоўным шляху і аб тым, як усё пачыналася.

Сама гераіня родам з Крычаўскага раёна, скончыла вучылішча ў Магілеве, і па накіраванню на адпрацоўку прыехала ў Крычаў, у атэлье, дзе прапрацавала два гады. Затым працавала ў горадзе Барань, а потым, пасля замужжа, яны пераязджаюць разам з мужам у Чэрыкаў.  І ўжо ў 1989 годзе ўладкоўваецца ў бытпаслугі, дзе потым працуе амаль да 2013 года.

–Калектыў вельмі дружны,–успамінае Валянціна Іванаўна,– усе дапамагалі адзін аднаму заўсёды. Спачатку цэх масавага пашыву знаходзіўся ў будынку, дзе зараз знаходзіцца гарад-ская лазня. Памяшканні былі халодныя — працавалі апранутыя ў цёплае адзенне. У тыя гады тэхнолагам на прадпрыемстве была Святлана Кулікава, якая, як вядома, узначальвае  зараз калектыў. Святлана Аляксееўна  падказвала, як працу лепш выканаць, што дапамагала нам у працэсе.

Потым Валянціна Іванаўна перайшла ў індывідуальны цэх, дзе шылі мужчынскае адзенне. Прыходзілася шыць таксама і пасцельныя рэчы, і трыкатаж, і многае іншае.

Шэсць гадоў Валянціна Дзям’янава ўжо на пенсіі, але сумаваць ёй некалі, бо ёсць у яе шмат працы на дачы: і агарод, і гаспадарка с дамашнімі жывёламі. А таксама сярод пры-хільнасцей – хатнія расліны і кветкі ў палісадніку. А чатыры ўнучкі паляпшаюць быт і жыццё бабулі сваім наведваннем і дапамогай.

Алеся Панімаева

Последние новости

Горячие новости

30 апреля будет проводится прямая линия начальником ОВД Чериковского райисполкома, подполковником милиции Федором Карповым

24 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Эхо Чернобыля в наших сердцах. Урок мужества провели с учащимися Веремейской средней школы

24 апреля 2025
Читать новость
Горячие новости

Где в Беларуси можно кататься на аттракционах круглый год?

24 апреля 2025
Читать новость
Происшествия

В Круглянском районе нога пенсионера застряла в мотокультиваторе: помогли спасатели

24 апреля 2025
Читать новость
Горячие новости

Запреты на посещение лесов введены в 32 районах Беларуси

24 апреля 2025
Читать новость
Президент

Законопроект об амнистии к 80-летию Победы внесен в парламент

24 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем