Уникальные традиции: празднование Коляд

Уникальные традиции: празднование Коляд

Ой, Калядачкі, бліны-ладачкі

Каляды — вельмі старажытнае свята. Раней у Беларусі пачыналі калядаваць у адзін дзень — 24 снежня, але ж пасля таго як католікі перайшлі на грыгарыянскі каляндар, а праваслаўныя не адмовіліся ад юліянскага, атрымалася розніца ў два тыдні.


Наконт паходжання назвы існуе дзве версіі. Першая — ад лацінскага calendae («календы») — першы дзень месяца. Другая гаворыць аб тым, што «каляда» — пераіначанае слова «кола», сімвалізуючае сонца. Некалі Каляды звязваліся з днём зімовага сонцастаяння. З прыходам хрысціянства свята ўвабрала ў сябе новыя рысы — пачаткам Каляд стала Раство.

Падрыхтоўка да Раства ў католікаў пачынаецца за чатыры тыдні да свята. Гэты перыяд носіць назву Адвэнт. Абавязковага строгага паста няма, аднак трэба надаваць увагу ачышчэнню душы, папрасіць прабачэння ў родных і сяброў, прымірыцца з усімі, а таксама рабіць дабро і быць міласэрным. Нельга брыдкасловіць, пляткарыць, спрачацца і лаяцца. У канун Раства, якое беларускія католікі называюць Вігілія, у храмах праходзяць святочныя богаслужэнні. Пасля вернікі вяртаюцца дамоў і садзяцца за святочны стол.

«Мароз, хадзі ў госці!»

Колькасць страў на стале сімвалічная — 12, па ліку апосталаў. Звычайныя стравы — куцця, боршч, варэнікі, бліны з капустай, печаная бульба, рыба, хлеб і сыр. Перад вячэрай пераламляюць аплатку, якая сімвалізуе каханне і прымірэнне, дзеляць яе на ўсю сям’ю. Гаспадар чытае ўрыўкі з Евангелля і малітвы. Трапезу пачынаюць з куцці — салодкай крупяной кашы з мёдам, арэхамі, сухафруктамі і макам. Куццю ставяць на абрус, пад які кладуць сена — яно сімвалізуе калыску немаўляці Езуса. У даўнія часы перад тым як есці куццю, муж з жонкай павінны былі выйсці на двор і паклікаць на вячэру мароз, каб ён не знішчыў азімыя: «Мароз, мароз! Хадзі куццю есці!»

Наступным днём, 25 снежня, на стале ўжо пануюць мясныя стравы. Адно з традыцыйных блюд — верашчака са свініны, якая лічыцца сімвалам урадлівасці.

З Казой па вёсцы

Са святам Каляд звязана мноства традыцый і прыкмет. Напрыклад, з-пад абруса, дзе стаяла куцця, выцягвалі саломінку і па ёй рабілі высновы наконт ураджаю лёну. Дзяўчаты гадалі на суджаных, па вёсках хадзіла моладзь з каляднай зоркай і ў масках жывёл — казы, мядзведзя, лісы і ваўка. Дзе-нідзе сустракаліся нават буслы і жоравы. Калядоўшчыкі спыняліся каля кожнай хаты, спявалі абрадавыя песні-калядкі, жадалі шчасця, здароўя і дабрабыту. А гаспадары частавалі іх яблыкамі, арэхамі, каўбасамі і іншымі прысмакамі. Адмовіць калядоўшчыкам было нельга, каб не наклікаць на сям’ю непрыемнасці.

ДАРЭЧЫ

Цікава, што ў асобных рэгіёнах Беларусі Калядой называюць, здавалася б, не маючыя дачынення да Раства рэчы. Напрыклад, каўбасу, сала, кумпякі або саму свінню (яна традыцыйна лічыцца сімвалам урадлівасці), з мяса якой гатуюць стравы да святочнага стала.

ПАВЕР’і

♦ Ва ўсе калядныя вечары лічылася грахом шыць, калоць дровы, майстраваць, плесці лапці, а таксама малоць зерне.

♦ Лічылася, што куцця павінна быць густой — каб лыжка стаяла. Інакш зерне наступнага ўраджаю будзе дробнае і, нават, можа зусім не ўрадзіць.

♦ Каб зберагчы гаспадарку ад нячыстай сілы, на Каляды гаспадар мелам ставіў крыжы на дзвярах дома і хлява.

ПРЫМЕТЫ

♦ Калі на калядным небе багата зорак, можна спадзявацца на вялікі прыплод жывёлы і ўраджай грыбоў.

♦ Іней на дрэвах — да багатага ўраджаю садавіны.

Последние новости

Горячие новости

Вопросы всестороннего сотрудничества Могилевской области и Российской Федерации обсудили в Могилеве. Фото

23 декабря 2024
Читать новость
Выборы 2025

ЦИК зарегистрировал пять кандидатов в Президенты Республики Беларусь

23 декабря 2024
Читать новость
Горячие новости

Как будут работать поликлиники и аптеки в праздники и выходные, рассказали в Минздраве

23 декабря 2024
Читать новость
Президент

Россия, Китай и дальняя дуга. Подробности совещания у Лукашенко по развитию в Беларуси машиностроения

23 декабря 2024
Читать новость
Горячие новости

Благотворительная акция «От всей души» стартует 26 декабря во всех регионах страны

23 декабря 2024
Читать новость
Горячие новости

Кардиолог перечислила пять важных сигналов, которые могут говорить о скором инсульте

23 декабря 2024
Читать новость

Рекомендуем