У дзіцячым садку № 5 г.Чэрыкава арганізавалі фальклорную забаву “Калядкі — зiмовыя святкi”

У дзіцячым садку № 5 г.Чэрыкава арганізавалі фальклорную забаву “Калядкі — зiмовыя святкi”

Напярэдадні святкавання старога Новага года ў дзіцячым садку № 5 г.Чэрыкаа зладзілі для выхаванцаў фальклорную забаву “Калядкі – зiмовыя святкi”. Музычная зала была аформлена ў выглядзе сялянскай хаты. У пачатку забавы пад гучанне беларускай народнай музыкі Гаспадыня з Гаспадаром накрывала на стол і чакала гасцей. Потым у музычную залу ўваходзілі пераапранутыя калядоўшчыкі: Зорканоша, Каза, Цыганка, Баба Яга. Усе яны стваралі асаблівы святочны настрой і напаўнялі “Каляду” казачнай атмасферай.
Дзеці актыўна прымалі ўдзел у забаве: спявалі калядкі, танцавалі, удзельнічалі ў гульнях і частаваліся прысмакамі.

— У нашай дашкольнай установе, вялікая ўвага надаецца фарміраванню ў дзяцей нацыянальнай самасвядомасці, гонару за свой народ і краіну. Патрыятычнае выхаванне ў нас прысутнічае ва ўсіх відах дзейнасці. Кожны чацвер у садку праходзіць дзень беларускай мовы, калі педагогі паміж сабой і з дзецьмі размаўляюць толькі на роднай мове. А фальклорныя святы далучаюць дзяцей да беларускай культуры і традыцый, — адзначае намеснік загадчыка дзіцячага сада № 5 па асноўнай дзейнасці Вольга Навумава. — Традыцыя правядзення беларускага народнага свята Каляды у нашым дзіцячым садку існуе даўно. І ў гэтым годзе ў нашай установе таксама прайшла фальклорная забава “Калядкі — зiмовыя святкi”.

Последние новости

Горячие новости

30 апреля будет проводится прямая линия начальником ОВД Чериковского райисполкома, подполковником милиции Федором Карповым

24 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Эхо Чернобыля в наших сердцах. Урок мужества провели с учащимися Веремейской средней школы

24 апреля 2025
Читать новость
Горячие новости

Где в Беларуси можно кататься на аттракционах круглый год?

24 апреля 2025
Читать новость
Происшествия

В Круглянском районе нога пенсионера застряла в мотокультиваторе: помогли спасатели

24 апреля 2025
Читать новость
Горячие новости

Запреты на посещение лесов введены в 32 районах Беларуси

24 апреля 2025
Читать новость
Президент

Законопроект об амнистии к 80-летию Победы внесен в парламент

24 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем