Сяўба кукурузы — стратэгічная справа
Не сакрэт, што пакуль не будуць завершаны працы, разгорнутыя на вясеннім полі, аграрыям зусім не да адпачынку і святочных дзён. Як раней адзначалася ў раённай газете, сяўба ранніх яравых зерневых сельгаскультур паспяхова выканана, і раслінаводы зараз арганізавалі пасяўныя мерапрыемствы па вырошчванню кукурузы. Па інфармацыі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню райвыканкама, сёлетняя сяўба царыцы палёў будзе выканана сельгаспрадпрыемствамі раёна на плошчы 2970 гектараў на зерне і на кармавыя мэты — для нарыхтоўкі сіласа.
Добрасумленна ставяцца да сваіх абавязкаў і эфектыўна выкарыстоўваюць магчымыя рэсурсы ў ААТ «Эксперыментальная база «Чэрыкаў», дзе сёлета пасяўны план кукурузы складае на зерне 190 гектараў і на сілас 540 гектараў.
Сяўба царыцы палёў — не зусім простая, і яе выкананне можна даверыць толькі вопытным працаўнікам. Так, пасяўную «эстафету» пераняў у свайго калегі Андрэй Аляксеенка, які зараз працуе на трактары «Беларус-1221.2» з пасяўным агрэгатам «СТВ-8».
— Зараз у аграрыяў вельмі напружаны графік працы: нам трэба прытрымлівацца высокіх тэмпаў, бо для прарастання зярнят патрэбна вільгаць, якая зараз хутка выпараецца, і калі прамарудзіць, то ўрэшце можам атрымаць не зусім добры вынік. Так што ўсе мы, працаўнікі палёў, вельмі добра разумеем стратэгічныя задачы, якія трэба выканаць у сціслыя тэрміны, — адзначыў
трактарыст сельгаспрадпрыемства. — Дарэчы, вясенняя сяўба, не сакрэт, адрозніваецца ад іншых мерапрыемстваў умовамі па часе, тэмпах і аператыўнасці. Так што пакуль надвор’е дазваляе,
трэба «штурмаваць» палі, каб атрымаць увосень добры ўраджай. Як вядома, кукуруза патрабуе да сабе больш увагі і атрымаць лепшую яе ўраджайнасць магчыма толькі на багатай на мінеральныя ўгнаенні глебе. Таму перш-наперш у гаспадарцы паклапаціліся пра падрыхтоўку палёў. Дарэчы, з восені надзялялася ўвага ўзняццю зябліва, што скараціла затраты зараз, вясной. Застаецца толькі менавіта перад сеялкай правесці баранаванне. Гэтую справу выконвае трактарыст Андрэй Чыркоў, у якога на ліку дзясяткі сезонаў глебаапрацоўкі.