Свята паэзіі, магутнасці слова і велічы творчага чалавека — “Літаратурнае Прысожжа” адбылося ў Чэрыкаве

Апынуцца ў атмасферы, дзе слова мае асобную надзвычайную сілу, пачуць родную мілагучную мову, правесці час у кампаніі творчых, незвычайных, безумоўна, таленавітых людзей мог кожны жадаючы падчас свята “Літаратурнае Прысожжа”, якое адбылося ў мінулы чацвер у раённым Доме культуры.

Ужо першы крок ў будынак пераносіў нас у чароўны свет літаратуры, музыкі, паэзіі і творчасці. Ігрой на народным музычным інструменце — цымбалах — сустракалі ўдзельнікаў свята выкладчыкі Дзіцячай школы мастацтваў г. Чэрыкава. У фае і памяшканнях РДК  была арганізавана  выстава-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці Дома рамёстваў, работа бібліятэчнай гасцёўні, а для самых маленькіх працавала пляцоўка тэатра лялек “Вясёлка”. Але, напэўна, самым багатым і яскравым быў выставачны комплекс “Літаратурнае прадмесце”, праз “экспанаты” якога можна было даведацца або “асвяжыць” у памяці звесткі аб жыццёвым і творчым шляху нашага славутага пісьменніка-земляка Віктара Карамазава, які менавіта ў гэты дзень, 27 чэрвеня, адзначаў сваё  85-годдзе. Яшчэ тры раздзелы комплексу былі прысвечаны шматлікім празаікам і паэтам Магілёўшчыны, ў тым ліку і выхадцам з Чэрыкаўшчыны, іншым пісьменнікам-юбілярам і малой радзіме. Азнаёміцца з выставай госці свята маглі перад пачаткам асноўнага мерапрыемства. Дарэчы, гасцямі сталі людзі, якія маюць са словам асаблівыя адносіны, выказваюць свае думкі праз рыфмаваныя радкі, эпітэты і метафары, якія распавядаюць пра прыгажосць роднага краю, яго гераічнае мінулае і сучаснае, пра сваіх працавітых землякоў. Адным словам, аўтары вершаў і празаічных твораў — нашы землякі-сучаснікі. Сярод іх Ніна Лазарэнка, Святлана Бутакова, Ларыса Навумава, Аляксей Жолудзеў, Таццяна Нікіціна, Валянціна Барздова, Алена Хныкава, Рыгор Халіпскі. У ліку запрошаных былі і тыя, хто доўгія гады сваёй працы прысвяцілі выхаванню падрастаючага пакалення праз далучэнне да слова, навукі, кнігі. Гэта ўдзельнік блакады Ленінграда, ветэран-педагог Мікалай Прохаравіч Царкоў, а таксама ветэраны працы Марыя Якаўлеўна Маскалёва, Любоў Мікалаеўна Старавойтава, Аксана Фёдараўна Шаўбунова.  Наведалі літаратурны “вечар” старшыня раённага Савета дэпутатаў Анжэла Новікава і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Кацярына Каркозава.

Распачалося свята патрыятычнай песняй-прысвячэннем “Мой родны Чэрыкаў стары”, аўтарам слоў якой стаў наш таленавіты зямляк — Алег Сорын. Прагучала яна ў непаўторным выкананні творчай группы раённага Дома культуры. Пасля вядучыя засяродзілі ўвагу на асобе беларускага пісьменніка, публіцыста, сцэнарыста, таленавітага мастака, ганаровага грамадзяніна г. Чэрыкава, юбіляра Віктара Філімонавіча Карамазава. Пад музычнае суправаджэнне быў прачытаны ўрывак з яго аповесці “Святло Лімені”.

Яшчэ адным “значным” блокам літаратурнага мерапрыемства стала работа так званага “Свабоднага мікрафона”. Нашы землякі, паэты-сучаснікі, дзя-ліліся сваёй творчасцю. У іх выкананні прагучалі вершы ўласнага сачынення, прысвечаныя малой радзіме, подзвігу нашых суайчыннікаў у Вялікай Айчыннай вайне, каханню, разважанню над сэнсам жыцця і на іншую тэматыку.

Падчас свята гучалі і словы-ўспаміны аб таленавітых літаратарах, жыхарах Чэрыкаўшчыны, якія ўжо пайшлі, але па-кінулі нам сваю літаратурную скарбніцу. Памяццю пра Алега Сорына, Івана Сулімава, Уладзіміра Сухацерына, Станіслава Хахлова былі іх вершы, прагучаўшыя з вуснаў чытачоў.

Асабліва прыемна было чуць выступленне маладога пакалення чэрыкаўлян, якія ўжо зараз робяць першыя спробы пяра

 

ў літаратуры і жывапісу, маюць адметныя чытацкія здольнасці,  “крочаць” за старэйшымі і пераймаюць у іх найлепшыя традыцыі. Вучні навучальных устаноў г. Чэрыкава Валерыя Алёхіна, Мілана Чэпікава, Марыя Зайцава, Вольга Хныкава пазнаёмілі прысутных з сваімі творамі і творамі знакамітых аўтараў.

 

Напрыканцы мерапрыемства слова для выступлення было прадстаўлена старшыні раённага Савета дэпутатаў Анжэле Новікавай.

— Я вітаю ўсіх удзельнікаў гэтага свята, якія аб’яднаны адзіным парывам, адзінай любоўю — любоўю да паэзіі. Я лічу, што вы, людзі, якія выказваюць свае думкі прыгожымі радкамі вершаў, — пацалаваныя Богам, — адзначыла Анжэла Міхайлаўна. — Менавіта вы сваімі вершамі, сваёй лірыкай увекавечваеце не проста сённяшні дзень, а нашу эпоху, праслаўляеце наш Прысожскі край. Дзякуй вам за гэта. Вельмі прыемна пачуць сёння і нашых дзетак, якія сваёй творчасцю пацвяржаюць той факт, што любоў да кнігі, літаратуры і мастацтва — найвялікшае багацце для чалавека. Я таксама дзякую і арганізатарам гэтага літаратурнага свята, якое прайшло, на мой позірк, на дастойным узроўні.

Пасля выступлення старшыня райсавета памятныя падарункі і лісты падзякі за актыўны ўдзел ў папулярызацыі літаратурнай творчасці, актыўную грамадзянскую пазіцыю і асабісты ўклад у літаратурную спадчыну раёна ўручыла паэтам-сучаснікам, удзельнікам свята. З нагоды 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашыстскіх захопнікаў памятны падарунак быў уручаны Мікалаю Прохаравічу Царкову. Падзякі за актыўную творчую пазіцыю, важкі ўнесак у грамадска-патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення і памятныя падарункі былі ўручаны прысутным ветэранам працы.

З рук начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Кацярыны Каркозавай атрымалі лісты падзякі і прадстаўнікі маладого пакалення.

— Я спадзяюся, што наша свята “Літаратурнае Прысожжа” стане штогадовым, — менавіта такі намер выразіла Кацярына Іванаўна падчас свайго выступлення. — І будзе праходзіць яно ў гэты славуты для нашаго краю дзень — дзень нараджэння Віктара Філімонавіча Карамазава. І будзе аб’ядноўваць не толькі літаратараў нашага раёна, але і прадстаўнікоў мастацкага слова Магілёўшчыны. Я дзякую сёння ўсім, хто падтрымаў нашу задуму, асабліва старшыні райсавета Анжэле Міхайлаўне Новікавай, тым, хто прыняў удзел у свяце, тым, хто старанна і рупліва рыхтаваў яго. І як падарунак прыміце выступленне нашых калег, фальклорнага ансамблю “Медуніца” Ланькоўскага сельскага цэнтра культуры і вольнага часу ўстановы культуры «Цэнтралізаваная клубная сістэма Бялыніцкага раёна».

…Душэўнае, галасістае і натхненае выступленне артыстаў з Бялыніч стала яркім заключным акордам адбыўшагася свята.

Надзея КАЗАНКОВА.  

 

Последние новости

Общество

Овнам полезно побольше общаться, а Львам стоит посмотреть на проблемы с другого ракурса — гороскоп на 20 ноября

20 ноября 2024
Читать новость
Президент

Лукашенко: ВНС никому не должно мешать работать, не должно довлеть над другими органами власти

19 ноября 2024
Читать новость
Общество

Решение Чериковского районного Совета депутатов двадцать девятого созыва от 5 ноября 2024 г. № 8-5

19 ноября 2024
Читать новость
Новости региона

Стрельцам стоит серьезно подойти к самоорганизации, а у Рыб сегодня будет спокойный день — гороскоп на 19 ноября

19 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Яркие моменты областного фестиваля-ярмарки “Дажынкі—2024” — фоторепортаж

18 ноября 2024
Читать новость
Горячие новости

Уборку сахарной свеклы и кукурузы на зерно завершили в Беларуси

18 ноября 2024
Читать новость

Рекомендуем