Старонка сёмая: «З баямі з 1941 по 1945»

Старонка сёмая: «З баямі з 1941 по 1945»

Вёска Манастырок Чэрыкаўскага раёна. Зона адсялення пасля Чарнобыльскай аварыі. Цяпер аб гэтым населенным пункце нагадваюць толькі яблыні і шматгадовыя кветкі, якія растуць на пустуючых падвор’ях.

Раней жа тут жылі больш за 100 сямей. Была школа, праўда, пачатковая. Кожны дзень у школе дзеці сустракалі свайго настаўніка, з выгляду звычыйнага сель-скага інтэлігента. Толькі раз у гаду, на дзень Перамогі, Дзмітрый Ціханавіч Лушчаеў выходзіў да людзей у адзенні са шматлікімі ўзнагародамі. Ён не вельмі любіў успамінаць аб цяжкіх днях вайны. Для яго асабіста, магчыма, асабліва цяжкіх.

Дзмітрый Ціханавіч прайшоў франтавымі дарогамі з 1941 года да пераможнага 1945 года. Некалькі разоў гарэў у танках, траціў баявых сяброў.

Першы дзень вайны, 22 чэрвеня, ён сустрэў на Украіне, каля горада Броды, дзе ў той час служыў у Чырвонай Арміі. Як вядома, менавіта там у пачатковы перыяд вайны разгарнулася самая буйная на той час танкавая бітва, у якой удзельчалі больш за тысячу баявых машын. Лушчаеў, які ў той час выконваў абавязкі памочніка камандзіра разведвальнага ўзвода 405-га асобнага танкавага палка, аказаўся ў самой гушчы падзей. 18 разоў ён з баявымі таварышамі хадзіў у разведку за лінію фронта, асабіста захапіў 9 «языкоў». Разам з танкавым палком ён адбіваў атакі гітлераўцаў, адступаючы да Львова, Кіева. Ужо перад самым новым 1942 годам Дзмітрый Ціханавіч атрымаў цяжкае раненне і надоўга аказаўся ў шпіталях. Але не толькі цяжкія шляхі адступлення прыйшлося зведаць воіну. Настаў 1944 год, калі танкісты не толькі вярнуліся да старой граніцы СССР, але і працягвалі праследваць ворага і далей. Ужо пры вызваленні Югаславіі экіпаж танка Т-34, дзе каман-дзірам быў Лушчаеў, у баях знішчыў 3 танкі, 2 дзота, 4 супрацьтанкавых пушкі, 7 кулямётаў і да роты салдат і афіцэраў праціўніка. Ордэн Чырвонай Зоркі – такая была першая ўзнагарода воіна. Літаральна праз месяц, у кастрычніку 1944 года, у баю на подступах к гораду Чачок у Югаславіі танк Лушчаева першым уварваўся на лінію абароны гітлераўцаў, гусеніцамі і агнём кулямёта знішчаючы ворагаў, але трапіў на супрацьтанкавую міну. З экіпажа жывым за-стаўся толькі цяжка паранены камандзір. Ён ператварыў падбітую машыну ў нерухомую агнявую кропку, раз за разам ад-біваючы атакі, пакуль не падаспела дапамога. Другім ордэнам Айчыннай вайны першай ступені была адзначана мужнасць танкіста.

Вайна для Лушчаева скончылася 18 мая 1945 года. Вярнуўшыся на Радзіму, ён заняўся самай мірнай працай, вучыў і выхоўваў дзяцей у школе. Дзмітрый Ціханавіч увесь аддаваўся гэтай высакароднай працы. Аддача таксама была нядрэннай. Вучні атрымоўвалі трывалыя веды, яны і іх бацькі паважалі настаўніка. Хутка аб поспехах пачатковай Манастырскай школы стала вядома ў раёне, ды і вышэй, бо настаўнік шчодра дзяліўся вопытам сваёй работы. У 1955 годзе, якраз праз 10 гадоў пасля заканчэння вайны, Лушчаеў Дзмітрый Ціханавіч быў удастоены высокага звання «Заслужаны настаўнік БССР». Але раны, атрыманыя на фронце, давалі аб сабе знаць…

Дзмітрый  ХРОМЧАНКА,

кандыдат  гістарычных навук.

Последние новости

Президент

“Расслабляться ни в коем случае не надо”. Лукашенко об избирательной кампании в Беларуси

5 ноября 2024
Читать новость
Выборы 2025

Претендентам на президентских выборах в Беларуси нужно будет подать декларацию за 2023 год

5 ноября 2024
Читать новость
Горячие новости

Фейковые сообщения от руководителей и звонки об утечке данных: в милиции рассказали, как обманывают мошенники

5 ноября 2024
Читать новость
Горячие новости

Второй энергоблок БелАЭС с 13 мая 2023 года выработал 10 млрд кВт⋅ч электроэнергии

5 ноября 2024
Читать новость
Горячие новости

Регистрация участников IV Республиканского правового турнира «Сила закона» стартовала в Беларуси

5 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Увеселительное заведение Черикова для молодежи открылось после ремонта

5 ноября 2024
Читать новость

Рекомендуем