“СПАЗНАЙ СМАК СВАЁЙ КУХНІ!”: Карысныя стравы з тонкіх бліноў або лаваша. Смачныя сакрэты

“СПАЗНАЙ СМАК СВАЁЙ КУХНІ!”:  Карысныя стравы з тонкіх бліноў або лаваша. Смачныя сакрэты

Раней бліны на стале былі кожны дзень. Зараз у гаспадынь не хапае часу, таму яны купляюць лаваш і гатуюць з яго розныя стравы. У наш час практычна ва ўсіх кухнях свету існуе шмат рэцэптаў, у якіх лаваш ці бліны адыгрываюць галоўную ролю.  Прапануем вам рацэпты страў з лаваша або бліноў, тут ўжо як кажуць – на ваш густ!

Лянівы пірог на патэльні

Інгрэдыенты: лаваш 1 ліст, 2 яйкі, смятана, памідор 1 шт., каўбаса, сыр (100 гр.), зеляніна па жаданні, соль, спецыі па гусце

Спосаб прыгатавання: змяшаць яйкі са смятанай, дадаць сыр, каўбасу, памідор і зеляніну. Лаваш згарнуць у трубачку і нарэзаць на тонкія палоскі таўшчынёй прыкладна 1 см. Добра ўсё змяшаць. Патэльню змазаць раслінным алеем, шчыльна абкласці цеста, накрыць і пячы 10 хвілін на маленькім агні. Перавярнуць пры дапамозе вечка і падсмажыць пару хвілін іншы бок.

Мясны пірог

Інгрэдыенты на форму 22 см: 2 лісты лаваша, сыр (150-200 гр.)

Начынне: фарш 300 гр., 1 цыбуліна,1 памідор, зубчык часнаку, спецыі для мяса і соль

Для заліўкі: 4 яйкі, 1 ст л мукі з горкай, 6 ст. л. малака, 6 ст. л. смятаны, соль

Спосаб прыгатавання: начынне абсмажыць амаль да гатоўнасці. На лісты лаваша насыпаць сыр, затым размеркаваць начынне, скруціць у рулет і разрэзаць на рулецікі таўшчынёй не вышэй за борт формы. Утрамбаваць ў форму шчыльна і паліць сумессю для залівання. Зверху засыпаць сырам і выпякаць у разагрэтай да 190 С духоўцы 25-30 хвілін. Выдатны варыянт на сняданак, абед ці вячэру. Замест памідора можна выкарыстоўваць кетчуп. Або да фаршу дадаць гатовую аджыку.

Канверцікі

Інгрэдыенты: лаваш, сыр, памідоры, вяндліна, яйка, зеляніна

Спосаб прыгатавання: лаваш нарэзаць на доўгія палосы шырынёй 10-15 см. Для начыння змяшаць нацёрты сыр, нарэзаныя кубікам вяндліну і памідоры, зеляніну. 1 ст л начыння пакласці на бок палоскі з лаваша, згарнуць канверцікам. Яйка ўзбіць відэльцам, абмакнуць у яго канверцік і абсмажыць на патэльні на невялікай колькасці алею з двух бакоў да залацістай скарыначкі.

Последние новости

Актуально

Служба Родине ждет. Призывники из Чериковского района получили повестки и готовятся к службе

15 апреля 2025
Читать новость
Общество

Работа в округе: депутат Палаты представителей Сергей Давыдов провел прием граждан и прямую телефонную линию в Черикове

15 апреля 2025
Читать новость
Горячие новости

Здоровый образ жизни без вредных привычек — залог долгой жизни!

15 апреля 2025
Читать новость
Горячие новости

Общественная приемная по вопросам цен, качества и наличия товаров на потребительском рынке будет работать 17 апреля

15 апреля 2025
Читать новость
Президент

Лукашенко на встрече с Нарышкиным: надо посоветоваться по некоторым вопросам, как будем действовать дальше

15 апреля 2025
Читать новость
Горячие новости

В Беларуси увеличилось количество ДТП с дикими животными — водителей призывают быть осторожными на дорогах

15 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем