“СПАЗНАЙ СМАК СВАЁЙ КУХНІ!”: гатуем з бульбы

“СПАЗНАЙ СМАК СВАЁЙ КУХНІ!”: гатуем з бульбы

Прапануем вам цікавы варыянт рулета. Дранікі з фаршам сталі ўжо звыклай стравай. Але калі бульбу з мясам ператварыць у рулет, дадаць у яго пабольш зеляніны і адправіць у духоўку пад сырам, атрымаецца страва смачная, годная святочнага стала.

Падаваць рулет можна хоць гарачым, хоць халодным. Можна нарэзаць яго на кавалачкі і падаць як закуску на агульны стол. Можна падаць кожнаму едаку парцыённа па рулеце.

Інгрэдыенты: 1 кг. бульбы, 0,5 кг. любога фарша,150 гр. любога цвёрдага сыру, 200 гр. смятаны ці маянэзу,два яйкі, соль, спецыі па смаку, дзве цыбуліны, мука — 3 ст .л.

Спосаб прыгатавання: бульбу трэба пачысціць і надзерці на дробнай тарцы разам з цыбуляй. Калі ваша бульба вельмі рэдкая, можна злёгку яе адціснуць. Дадаць яйкі, соль, муку. Добра ўсё змяшаць. Пергамент добра змазаць сметанковым маслам. Гэта важна. Смятану змяшаць з соллю, часнаком і кропам. Цыбулю парэзаць і абсмажыць да залацістага колеру. Дадаць да цыбулі фарш, пасаліць, прыправіць спецыямі і абсмажыць да гатоўнасці. Сыр надзерці на тарцы. Змазаць дранік смятанным соўсам. Выкласьці на смятану фарш. Зверху ўсё прысыпаць сырам. Скруціць рулет. Запякаць яго пры 200 градусах 15 хвілін. Падаваць са смятанай.

Калі пюрэ не выклікае радасці, а дранікі ўжо прыеліся, бульбяныя пончыкі — гэта як раз тая страва, якая дапаможа ацаніць зусім іншы смак бульбы. Менавіта так разважаюць гаспадыні, калі жадаюць прыгатаваць што-небудзь небанальнае на вячэру.

Пончыкі ацэняць нават тыя, хто не можа глядзець на пюрэ, а дранікі не выклікаюць асаблівага захаплення. Гатовую страву падаюць да стала са смятанай, зелянінай ці любімай падліўкай.

Як прыгатаваць бульбяныя пончыкі

Інгрэдыенты: 400 гр. адварной бульбы, 300 гр. адвару, у якім варылася бульба, 20 гр.  свежых дрожджаў, 500-600 гр. мукі, соль — 1 ч.л., цукар — 2 ст.л., алей — 2 ст.л., яйкі — 1 цэлае, альбо 2 жаўткі.

Спосаб прыгатавання: бульбу добра патаўчы, каб не было камякоў, змяшаць з гарачым адварам і астудзіць да цёплага стану. Дадаць дрожджы, добра размяшаць і дадаць усе астаінія інгрэдыенты, акрамя мукі. Муку дадаваць паступова, каб атрымалася мяккае цеста. Добра замясіць, але цеста будзе злёгку ліпнуць да рук. Пакласці ў змазаную алеем міску на браджэнне на 40 хвілін ці да павелічэння цеста ў 2-3 разы. Цеста атрымаецца вельмі мяккім. Дошку трэба змазаць алеем, выкуліць на яе цеста, трохі яго абмяць і змазанымі алеем рукамі падзяліць на невялікія кавалачкі. Абсмажыць у гарачым алеі з двух бакоў да румянай скарынкі. Падаваць са смятанай і халодным малаком.

Смачна есці!

 Гатуйце самі – гатуйце з намі!

Последние новости

Актуально

Проведение весенних полевых работ на контроле органов прокуратуры Могилевской области

23 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Как просто и быстро заказать лекарства, которых нет поблизости

23 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Сотовый поликарбонат для теплиц: как выбрать надежный

23 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Прямую линию, приуроченную ко Дню чернобыльской трагедии, 26 апреля проведут в главном управлении юстиции облисполкома

23 апреля 2025
Читать новость
Актуально

В ОАО «Чериковрайагропромтехснаб» трудится семейная династия Клиндуховых

23 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Бобруйский завод тракторных деталей и агрегатов готовит к выпуску новое навесное оборудование

23 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем