Першая святая імша адбылася ў Чэрыкаве праз амаль 70 год

Рымска-каталіцкі прыход Прысвятога імя Божай Маці ў горадзе Чэрыкаве адчыніў свае дзверы ў мінулую нядзелю. У гэты дзень у будынку, які гістарычна належыў каталіцкім вернікам, але болей за 70 год выкарыстоўваўся не па прадназначэнні, зноў адбылася першая святая Імша. Цэле-брацыю ўзначалiў дапаможны бiскуп Мiнска-Магiлёўскай архідыяцызii Аляксандр Яшэўскi, біскупскі вікарый для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці.

— Апошняя святая Імша ў Чэрыкаве адпраўлялася ў 1950 годзе, але нават не ў гэтым будынку, а ў другім, што стаіць непадалёк. І так сталася, што праз 69 год гэты будынак, сакральны будынак, які будавалі продкі тутэйшай чэрыкаўскай зямлі, дзя- куючы ўладам Чэрыкаўскага райвыканкама, а таксама і ўладам нашай вобласці, быў зноў вернуты каталіцкай супольнасці, — зазначыў біскуп Аляксандр, распачынаючы імшу, — вернікі якой, так як і іх продкі, будуць у асаблівы спосаб праслаўляць тут найсвяцейшае Імя Дзевы Марыі — апякункі парафіі. Я запрашаю вас, дарагія браты і сестры, маліцца сёння за продкаў, за памерлых. Яны так цешацца гледзячы сёння з неба на ўсіх нас, што мы зноў збіраемся ў іх святыні, якую яны будавалі, што мы зноў збіраемся, каб праслаўляць Бога, слухаць яго слова, разам узрастаць у веры. Я з вялікай радасцю вітаю ўсіх тых, хто сёння прыйшоў на нашу першую святую Імшу.

Аляксандр Яшэўскі ў сваім слове быў удзячны не толькі ўладам раёна і вобласці, якія дапамаглі вярнуць святыню яе законным нашчадкам, але і тым чэрыкаўлянам, якія непасрэдна зрабілі ўсе магчымае, каб адрадзіць каталіцка-рымскі прыход у сваім горадзе.

Усяго ўзяло ўдзел у святой Імшы трынаццаць мясцовых парафіянаў разам са сваім душпастырам, ксяндзом Паўлам Адамовічам. Дарэчы, ён зараз служыць у Крычаве, «даязджае» да Мсціслаўля і згадзіўся як душпастыр, як святар, як духоўны айцец заапекаваць і чэрыкаўскую парафіяльную супольнасць. У гэты важны дзень сваіх чэрыкаўскіх братоў  прыехалі падтрымаць вернікі з Магілёва разам з айцом Раманам Шульцам.

Падчас правядзення святой Імшы біскуп Аляксандр выразіў надзею, што прыход і будынак, дзе ён знаходзіцца, з цягам часу абавязкова зменіцца. На будынку з’явіцца крыж — сімвал веры — тое самае цэннае, што есць у жыцці кожнага верніка. І сам прыход будзе прыгожы не толькі знешне, але і  прыгожы людзьмі, якія будуць сюды прыходзіць. Прыгожы іх душамі, іх малітвамі.

Падараваў Аляксандр Яшэўскі мясцовым каталікам і іх новаму прыходу прыгожую выяву найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Божай успамогі хрысціянаў, якая, па яго словах, стане той выявай, праз рукі якой цяпер нашчадкі продкаў чэрыкаўскай парафіі будуць праслаўляць Бога.

На першай святой Імшы біскуп асвяціў саму невялічкую каплічку, дзе праходзіла служэнне, а таксама будынак прыхода і зазначыў:

— Няхай наша малітва, дар святой камуніі, будзе той дапамогай, якая вам, чэрыкаў-скія браты і сестры, дадае адвагі, каб жыць па-Божаму і служыць па-Божаму.

Наталля Майская

Последние новости

Горячие новости

«Прямая телефонная линия» по вопросам, входящим в сферу деятельности органов юстиции, приуроченную ко Дню чернобыльской трагедии

22 апреля 2025
Читать новость
Президент

Лукашенко: ГКСЭ успешно решает уникальные задачи по защите прав граждан, интересов общества и государства

22 апреля 2025
Читать новость
Горячие новости

С 22 апреля в Беларуси начнется отправка призывников в войска

22 апреля 2025
Читать новость
Горячие новости

Игровую приставку Dendy запретили продавать в Беларуси

22 апреля 2025
Читать новость
Гороскоп

Гороскоп на 22 апреля от ИИ. Тельцов ждет успех, Львам стоит быть в курсе новостей

22 апреля 2025
Читать новость
Горячие новости

Картофель вырастет как на дрожжах: секреты подкормки, полива и ухода

22 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем