На канвееры ў аграрыяў — сенаж

На канвееры ў аграрыяў — сенаж

Каб ацаніць маштаб корманарыхтоўкі, трэба проста ад- правіцца непасрэдна на месца яе правядзення – у поле. Менавіта так і зрабіў чарговы раз карэспандэнт “ВЧ”, каб падрыхтаваць свежую публікацыю для суботняга нумара райгазеты. На полі ОАО “Чэрыкаўрайаграпрамтэхзаб”, нападалёку ад вёскі Глінь, куды мы прыехалі, поўным ходам ішоў працэс.

З таго моманту, калі толькі пачалі касіць травы, ужо зроблены вялікі аб’ём працы. Селетняя корманарыхтоўка хоць і не адрозніваецца ад мінулагодніх ні спосабамі нарыхтоўкі, ні тэмпамі касавіцы, аднак самі травы парад-валі раслінаводаў сваім буйным ростам і сакавітасцю. Як ніколі раней, травасумесі адрозніваюцца сваёй незвычайнай густатой, а цімафееўка наогул дасягнула велічыні амаль росту дарослага чалавека.
– Мы вельмы рады, што ўсе нашы намаганні па вырошчванню кармоў далі такі вынік,– ад-значае падчас размовы з карэспандэнтам “ВЧ” галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Сяргей Шылін. – Як вы бачыце, усе гэтыя плошчы, а гэта 1400 гектараў першага ўкоса, трэба ўжо скасіць: стадыя мнагатраўя – самая аптымальная, калі расліны набраліся карысных рэчаваў. А гэта значыць, што жывёлы зімой будуць з вітаміннымі кармамі. Не ўсё праходзіць так гладка, як хацелася б, тыя ж паломкі тэхнікі робяць невя-лікія прыпынкі ў працы. Але нашы корманарыхтоўшчыкі – адказныя людзі, ведаюць кошт кожнага прастоя, таму і імкнуцца хутчэй вырашыць праблемы, адзін аднаму дапамагаюць у справе, і гэта таксама станоўчы момант у нашай справе.
Паразмаўляць крыху болей адведзенага з удзельнікамі касавіцы нам не дазволіў час, бо, як яны кажуць, трэба хутчэй нарыхтоўваць сенаж. Ды і сабраць у адным месцы ўсіх таксама не прадстаўлялася магчымым, бо кожны быў на сваім участку працы.
Так, на кашэнні траў выконвае віртуозныя манёўры вопытны механізатар Уладімір Рандаўцоў-старэйшы. Падварушвае пакосы Яўген Кіркор. А ўжо падсушаную траву змяльчае на корманарыхтоўчым камбайне Алег Сямёнаў. Шматлікія рэйсы з ужо сенажнай масай робяць меха-нізатары Уладзімір Пушылін, Уладзімір Нікалаеў, Ігар Коласаў, Уладзімір Рандаўцоў-малодшы і кіроўца Мікалай Кліндухаў.
– Сёлетні працэс не стаў выключэннем у плане нарыхтоўкі кармоў па прагрэсіўным тэхналогіям,– дадае Сяргей Шылін.– Прэс-падборшчык рулонны “Тарнада” дапамагае нам у гэтым. Эфектыўнасць гэтага спосабу ўжо праверана на практыцы на працягу некалькіх гадоў. Трэба адзначыць, калі сенажная маса будзе нарыхтавана ў запланаваным аб’ёме, тады «Тарнада» будзе адпраўлены ў іншыя гаспадаркі раёна на дапамогу калегам у корманарыхтоўцы.
Паразмаўляць з механізатарам прэс-падборшчыка сельгаспрадпрыемства Уладзімірам Савосціным нам не давялося, бо ён працуе на дальніх участках поля, куды рэдакцыйны службовы аўтамабіль пасля дажджоў нас бы не давёз. Але вынік яго працы– сенажныя рулоны відаць здалёк: імі, нібы бісерам, усыпаны палі сельгаспрадпрыемства.

І. Коласаў і У. Нікалаеў.

Последние новости

Актуально

Акция «Не засоряем, а созидаем»: вклад молодежи в благоустройство Черикова

22 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Родительское собрание с просмотром фильма «Мамино письмо» прошло в Черикове

22 апреля 2025
Читать новость
Горячие новости

Бесплатные аттракционы для детей будут работать в Могилеве 1 мая

22 апреля 2025
Читать новость
Горячие новости

Адвокаты Беларуси проведут бесплатные консультации ко Дню памяти о чернобыльской катастрофе

22 апреля 2025
Читать новость
Президент

Лукашенко работает в Шклове, в центре внимания сфера АПК

22 апреля 2025
Читать новость
Горячие новости

«Прямая телефонная линия» по вопросам, входящим в сферу деятельности органов юстиции, приуроченную ко Дню чернобыльской трагедии

22 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем