Людміла Пуздаева — герой праекту «Гісторыя ў фотаздымках»

У кожнага чалавека сваё прызванне ў жыцці. Хтосьці добры будаўнік ці ўрач. Кожны займаецца той справай, на выконванне якой ёсць схільнасці ці адпаведныя рысы характару. Напрыклад, стаць настаўнікам або пілотам самалёта людзі мараць амаль з дзяцінства. А вось гераіня фотапраекту сённяшняга нумару “ВЧ” Людміла Пуздаева наўрад ці думала, што яе працоўны шлях будзе звязаны з клопатам аб старых або людзях, якім патрэбна дапамога.  Людміла Аляксееўна працуе сацыяльным работнікам РЦСАН ужо 25 гадоў. Яна жыве ў вёсцы Вербеж і абслугоўвае тут тры чалавекі, яшчэ ў Ржаўцы – пяць.

Па адукацыі Людміла Пуздаева повар дзіцячага харачавання. Па абранай прафесіі ёй прышлося папрацаваць толькі тры гады ў дзіцячым садку ў Язёрах.

– Мая сяброўка працавала сацработнікам у нашай вёсцы. А калі ўязджала з раёну на новае месца жыхарства, звярнулася да мяне, каб я  ўзяла на сябе яе працу,– успамінае Людміла Аляксееўна. — Яна адносілася да сваіх  абавязкаў вельмі добрасумленна, і калі звальнялася, хвалявалася, каб  яе падапечныя атрымлівалі дапамогу ў поўным памеры. Я, канешне, адказала ёй, што не спраўлюся, бо яшчэ дзеці малыя. Але яна настойвала на тым, што менавіта я і павінна іх даглядаць.

Так і атрымалася на самой справе. Людміла Аляксееўна, як адзначыла сама, ніколі не пашкадавала аб абранай прафессіі. Канешне, гэту работу не назавеш лёгкай. Яна патрабуе вялікага цярпення да старых і хворых людзей, павагі да іх узросту, бо, як лічыць гераіня, трэба адносіцца так, як бы хацеў, каб да цябе адносіліся ў старасці. Гэтага прынцыпу яна прытрымліваецца на працягу многіх гадоў працы, лічачы тых, аб кім клапаціцца,  членамі сваёй сям’і. Нанасіць вады з калодзежу, скласці паколатыя дровы, пратапіць печку, дапамагчы ў мыцці адзення, прыгатаванні ежы – гэта далёка не ўвесь спіс таго, што выконвае Людміла Пуздаева, прычым без скаргаў. Яна заўсёды пацікавіцца станам здароўя, некалькі раз патэлефанаваўшы старым людзям на абслугоўванні, ці дапамаглі лекі, каб знізіць артэрыяльны ціск. Нават калі Людміла Пуздаева ў адпуску, і яе замяняе калега, то гэтыя дні не абыходзяцца без прастога сяброўскага тэлефанавання са сваімі падапечнымі. Неабходна адзначыць, што акрамя тых якасцяў характару, якімі валодае Людміла Пуздаева, яна мае пачуццё гумару, якое дапамагае наладзіць зно-сіны як з людзьмі на абслугоўванні, так і з роднымі, блізкімі і знаёмымі, аднавяскоўцамі.

    Алеся Панімаева

Последние новости

Актуально

Акция «Не засоряем, а созидаем»: вклад молодежи в благоустройство Черикова

22 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Родительское собрание с просмотром фильма «Мамино письмо» прошло в Черикове

22 апреля 2025
Читать новость
Горячие новости

Бесплатные аттракционы для детей будут работать в Могилеве 1 мая

22 апреля 2025
Читать новость
Горячие новости

Адвокаты Беларуси проведут бесплатные консультации ко Дню памяти о чернобыльской катастрофе

22 апреля 2025
Читать новость
Президент

Лукашенко работает в Шклове, в центре внимания сфера АПК

22 апреля 2025
Читать новость
Горячие новости

«Прямая телефонная линия» по вопросам, входящим в сферу деятельности органов юстиции, приуроченную ко Дню чернобыльской трагедии

22 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем