КСУП “Язёрскі” выходзіць на фініш па яравой сяўбе

Свае яравыя палеткі аграрыі КСУП “Язёрскі” амаль што “закрылі”. На момант наведвання палёў сельгаспрадпрыемства карэспандэнтам “ВЧ” напярэдадні выпуску новага нумару райгазеты працаўнікі палёў паведамілі: “Гэта апошнія гектары, дасеем і пачнем зернесумесі, а затым сяўбу кукурузы”.

Не без усмешкі на твары механізатар Валянцін Пуздаеў (на здымку), да якога звярнуўся журналіст с размовай, паведаміў аб працы  на сяўбе, што дазволіла рухацца да выканання задачы аператыўна.

–Бачыце, у мяне новы трактар, – радасна адзначыў механізатар,– толькі-толькі прыгналі. Асабіста сам ездзіў яго забіраць у першых лічбах красавіка. Вось які ён магутны, с кандыцыянерам, проста казка.

Валянцін Пуздаеў, дарэчы, быў заняты на сяўбе пшаніцы, а яго трактар “Беларус-35-22” паспяхова прайшоў першы іспыт палявымі працамі, робячы роўныя пасевы прычэпным абсталяваннем.

У паляводчай брыгадзе не абыйсціся было і без працы механізатара Уладзі-міра Сусуева, які падвозіць насенне да бункераў трактару, а таксама без пад-трымкі Віталя Сямёнава і Алега Пецярбурцава, якія выконваюць вясновае ворыва. А на дыскатары  заняты Аляксандр Князькоў.

Трэба адзначыць, што план яравой сяўбы сельгаспрадпрыемства сёлета складае 700 гектраў, будзе пасеяна кукуруза на зерне на плошчы 200 гектараў.

Алеся Панімаева

Последние новости

Новости региона

В Быховском районе водитель объезжал выбоину на дороге и случайно наехал на пешехода.

23 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Не только «Рыцарский фест», а также детский фестиваль и музыкальная рыбалка — вот большие мероприятия, которые ожидаются этим летом на Могилевщине

23 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Проведение весенних полевых работ на контроле органов прокуратуры Могилевской области

23 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Как просто и быстро заказать лекарства, которых нет поблизости

23 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Сотовый поликарбонат для теплиц: как выбрать надежный

23 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Прямую линию, приуроченную ко Дню чернобыльской трагедии, 26 апреля проведут в главном управлении юстиции облисполкома

23 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем