Корманарыхтоўка першага ўкосу ў раёне нарошчвае свае тэмпы

Корманарыхтоўка першага ўкосу ў раёне нарошчвае свае тэмпы

Корманарыхтоўка першага ўкосу ў раёне нарошчвае свае тэмпы, і, можна ска-
заць, набліжаецца да свайго заканчэння. На палях сельгаспрадпрыемстваў кіпіць работа: спецыяльная тэхніка дазваляе зноў і зноў папаўняць новымі партыямі сенажнай масы спецыяльныя траншэі. Прыцягваюць да сябе ўвагу прафсаюзаў як складаныя паляводчыя працэсы, так і менавіта самі іх ўдзельнікі, а разгорнутае раённае спаборніцтва дазваляе вылучаць лепшых з усяго ліку працаўнікоў.
Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аксана Дзятлава падчас наведвання працоўных калектываў у мінулы аўторак адзначыла, што корманарыхтоўка з’яўляецца самай працяглай кампаніяй з іншых мерапрыемстваў. Паспяховае правядзенне работ шмат у чым залежыць ад выканання патрабаванняў, рэгламентаў і тэхналогій. Звяртаецца ўвага на тэхніку бяспекі, спраўнасць задзейнічанай сельскагаспадарчай тэхнікі, якая павінна быць пацверджана адпаведнымі дакументамі на прахо-джанне тэхагляду.
– Не сакрэт, што да выканання тых, ці іншых работ трэба дапускаць праінструктаваных працаўнікоў, — працягнула гаворку Аксана Аляксандраўна. — А кантроль за выкананнем дысцыпліны павінен быць на высокім узроўні, што дазволіць весці вытворчы цыкл бесперапынна, якасна, а галоўнае — зберагчы жыццё і здароўе ўсіх удзельнікаў корманарыхтоўкі. Трэба адзначыць, у сельгаспрадпрыемствах распрацаваны і зацверджаны ўмовы спаборніцтва па нарыхтоўцы кармоў, умовы аплаты працы, размешчаны экраны спаборніцтва і флагштокі. Арганізаваны падвоз пітной вады, аднаразовага гарачага харчавання, за выключэннем ААТ «Эксперыментальная база «Чэрыкаў» і КСУП «Прагрэс», дзе кормяць працаўнікоў палёў двойчы ў дзень.
Старшыня райкама заверыла, што прафсаюзныя лідэры пярвічак кантралююць своечасовую выдачу і прымяненне спецвопраткі, сродкаў індывідуальнай аховы.
На конт мер матэрыяльнага стымулявання Аксана Дзятлава засярэдзіла ўвагу на тым, што заробкі працаўнікоў павінны адлюстроўваць таксама якасць нарыхтаваных імі кармоў, каб кожны працаўнік меў магчымасць на разгорнутых палявых мерапрыемствах заробіць адпаведныя грошы.
Аксана Аляксандраўна праінфарміравала таксама аб выніках сёлетняга спаборніцтва на корманарыхтоўцы. Так, устойлівы вынік сёлета трымае ААТ «Чэрыкаўрайаграпрамтэхзаб», а лідзі- руе сярод трактарыстаў-машыністаў раёна Алег Сямёнаў, які нарыхтаваў 7200 тонн сенажу. Другое месца па паказчыках — 4936 тонн сенажу ў Юрыя Качалкіна з КСУП «Язёрскі». а трэцяя пазіцыя — 4600 тонн сенажу ў Уладзіміра Шаўцова з ААТ «Эксперыментальная база «Чэрыкаў». Лепшым корманарыхтоўшчыкам раёна старшыня райкама работнікаў АПК уручыла Лісты падзякі і каштоўныя падарункі. Адміністрацыя і прафкамы вышэйназваных гаспадарак таксама далучыліся да цырымоніі ўзнагароджання, зрабіўшы працаўнікам памятныя падарункі. Старшыня райкама працаўнікоў АПК і прысутныя кіраўнікі арганізацыі віншавалі лідэраў корманарыхтоўкі з дасягнутымі вынікамі і жадалі працягваць далей імкнуцца да перамог на палях гаспадарак.

Последние новости

Горячие новости

Акция «От всей души» продолжает создавать праздничное настроение Чериковлянам

10 января 2025
Читать новость
Горячие новости

Атмосфера грации и элегантности: в Черикове бал “Рождественская симфония” закружил пары элегантного возраста

10 января 2025
Читать новость
Президент

Лукашенко поручил провести в каждой области масштабную реконструкцию очистных сооружений

10 января 2025
Читать новость
Президент

Лукашенко поручил Минздраву принять дополнительные меры для профилактики эпидемий

10 января 2025
Читать новость
Президент

Лукашенко: проблеме переработки мусора в этом году мы уделим особое внимание

10 января 2025
Читать новость
Горячие новости

«Словесное поощрение детей и выражение родительской любви». Советы педагога-психолога

10 января 2025
Читать новость

Рекомендуем