Кіпіць работа на палях Чэрыкаўшчыны

Кіпіць работа на палях Чэрыкаўшчыны

Аграрыі раёна выкарыстоўваюць  кожную хвіліну, каб хутчэй засеяць запланаваныя плошчы яравых зерневых і зернебабовых сельгаскультур.  Каб пераканацца ў гэтым, дастаткова паназіраць за працай трактароў і агрэгатаў на гаспадарчых палях, якія здалёку нагадваюць рухавы мурашнік.  І толькі     пад’ехаўшы бліжэй, можна ацаніць маштаб агульнай справы і намаганні паляводаў.

Аднымі з першых на Чэрыкаўшчыне, як адзначала раённая газета раней, выйшлі на яравыя палеткі трактары КСУП “Прагрэс”, дзе сёлета будзе пасеяна 190 гектараў ранніх яравых сельгаскультур. Вядома, што сяўба – справа комплекснага падыходу, таму і ёсць неабходнасць ў аграрных прыёмах, якімі валодае ў поўным памеры паляводчы атрад механізатараў. Так, на падрыхтоўцы глебы, культывацыі, тут задзейнічаны Юрый Гапееў, менавіта сяўбой займаецца Сяргей Яшкін, а на падвозе насення да сеялкі заняты Генадзь Ткачоў. Надаецца ўвага і ўнясенню мінеральных угнаенняў. А за ўсімі пасяўнымі працэсамі сочыць і своечасова арганізоўвае працу галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Дзмітрый Саўкін.

Не ўступаюць сваім калегам у прыткасці і прафесіяналізме ў сяўбе і аграрыі ААТ “Чэрыкаўрайаграпрамтэхзаб”, дзе кіруе паляводамі вопытны спецыяліст– галоўны аграном сельгас-прадпрыемства Сяргей Шылін. Тут таксама робяць стаўку на атрыманне добрага ўраджаю, а для гэтага на палях гаспадаркі неабходна пасеяць 350 гектараў ранніх яравых зерневых і зернебабовых культур. Таму і праца на палетках даверана адказным і добрасумленным працаўнікам, да ліку якіх з упэўненнасцю можна аднесці Уладзіміра Рандаўцова-старэйшага, які працуе зараз на сеялцы. На ворыве задзейнічаны не менш вопытны механізатар Уладзімір Савосцін, на культывацыі – Уладзімір Ранадаўцоў-малодшы. Займаюцца на ўнясенні ў глебу мінеральных угнаенняў браты Кліндухавы Мікалай і Аляксандр, Мікалай Нікіцін, Мікалай Зданкевіч, Ігар Коласаў.

Последние новости

Горячие новости

“СПАЗНАЙ СМАК СВАЁЙ КУХНІ!”: Кулінарныя традыцыі на пасху

16 апреля 2025
Читать новость
Горячие новости

В Беларуси скорректированы подходы к поступлению в вузы выпускников колледжей

16 апреля 2025
Читать новость
Горячие новости

В рамках акции представители Госэнергогазнадзора предлагают гражданам бесплатно обследовать электропроводку в их домах

16 апреля 2025
Читать новость
Горячие новости

Морозы могут вернуться: как защитить рассаду от ночных холодов

16 апреля 2025
Читать новость
Горячие новости

Как пережить увольнение и найти новую работу: советы для соискателей

16 апреля 2025
Читать новость
Горячие новости

ГАИ с 16 по 22 апреля проводит республиканскую акцию “Мотоциклист”

16 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем