Кашэнне траў першым укосам у Чэрыкаўскім раёне працягваецца
Кожнае сельгаспрадпрыемства імкнецца падцягнуць усе свае рэзервы тэхнікі і працаўнікоў, каб нарыхтаваць як мага больш кармоў жывёлам да зімне-стойлавага перыяду. Нягледзячы на цёплае, нават гарачае надвор’е, мнагалетнія травы маюць добрую зялёную массу, як кажуць, знаходзяцца ў той стадыі, калі неабходна і весці іх кашэнне.
Перад корманарыхтоўшчыкамі ААТ “Эксперыментальная база “Чэрыкаў” таксама, як і перад калегамі іншых сельгаспрадпрыемстваў, стаіць сур’ёзная задача: паклапаціцца аб своечасовай закладцы кармоў. Дарэчы, тут па зацверджаным плане неабходна насушыць 720 тон сена, нарыхтаваць 10105 тон сенажу, у тым ліку па прагрэсіўным тэхналогіям у стрэйч-плёнку 714 тон, “зялёнкі” 13900 тон. На кашэнні траў добра зарэкамендаваў сябе Дзмітрый Сляпцоў, працу на так званых граблях даручылі Васілю Абіралу, а на змяльчэнні сенажнай масы задзейнічаны Уладзімір Шаўцоў (на здымку).
Алеся Панімаева