Кашэнне траў першым укосам паспяхова вядуць працаўнікі ААТ “Чэрыкаўрайаграпрамтэхзабеспячэнне”
На палях, дзе кіпіць работа, хутка выконваецца ўвесь наладжаны працэс нарыхтоўкі сенажу. Косіць сакавітыя травы механізатар Уладзімір Рандаўцоў (на здымку), працуе на “граблях” Васіль Муманенка, а Алег Сямёнаў на корманарыхтоўчым камбайне змяльчае і адпраўляе падвяленую сенажную масу на барты трактара і аўтамабіляў, якімі, дарэчы, кіруюць Аляксандр Кліндухаў, Дзмітрый Ганчурын і Дзмітрый Скрыпачоў.
Летась сельгаспрадпрыемству неабходна нарыхтаваць 630 тон сена, 8535 тон сенажу, 11768 тон зялёнай масы, у тым ліку па прагрэсіўным тэхналогіям травяністых кармоў 585 тон.
Алеся Панімаева