Ірына Шведава — герой праекту «Гісторыя ў фотаздымках»

Час не стаіць на месцы, усё змяняецца і ідзе сваёй чаргой. Цяжка падлічыць, колькі прайшло гадоў з таго моманту, калі быў зроблены архіўны фотаздымак райгазеты, на якім адлюстравана падчас заняткаў з выхаванцамі сваёй групы Ірына Шведава. Тады, а гэта было дзесьці ў 1990-х гадах, калі яшчэ існаваў садок № 2, і ў яго сценах гучалі гулкія дзіцячыя галасы дашкалят. Восем гадоў таму гэта ўстанова была рэарганізавана, а яе працаўнікі ўвайшлі ў штат дашкольных педагогогаў дзіцячага садка № 3. Перайшла сюды і Ірына Юр’еўна. Зараз яна займаецца выхаваннем дзетак сярэдней групы. А ўжо з панядзелка яны, як і школьнікі, уключаюцца ў працэс навучальнага года. Па сваёй спецыяльнай праграме выхаванцы пачынаюць навучанне па розным развіваючым і навучальным прадметам. Усе 30 рабят групы чакаюць заняткаў, бо і гульні, і фізхвілінкі застаюцца ў іх працоўным графіку.

– Многа чаго змянілася ў да-школьным выхаванні, – кажа Ірына Шведава,– усё новае і прагрэсіўнае мы даносім да дзяцей. Але не забываем і пра іх  выхаванне, развіццё пачуццяў і чалавечых якасцей. Як у мінулыя гады, прыярытэты тыя ж самыя. Мы вучым усяму, што спатрэбіцца потым падчас навучання ў школе.

Трэба адзначыць, што Ірына Юр’еўна ўжо ў сваёй прафесіі 33 гады. Пасля атрымання адукацыі ў Магілёўскім педвучылішчы, чэрыкаўлянка была накіравана адразу ў Язёрскі дзіцячы садок, які потым і ўзначальвала некаторы час, а потым перайшла на працу ў Чэрыкаў. Выхавальнік разам з мужам вырас-ціла і дала пуцёўку ў жыццё сыну Канстанціну і дачцэ Хрысціне, а любімай іх унучцы ўжо 10 гадоў.

Алеся Панімаева

Последние новости

Горячие новости

Приемная кампания в колледжах Беларуси стартует 18 июля

27 апреля 2025
Читать новость
Горячие новости

Беларусь продолжает осваивать передовые технологии атомной энергетики

27 апреля 2025
Читать новость
Горячие новости

Горячая линия госкомиссии по контролю за проведением вступительной кампании заработает в Беларуси с 5 мая

27 апреля 2025
Читать новость
Горячие новости

Доверенность: правила оформления, платежи и льготы

27 апреля 2025
Читать новость
Горячие новости

Масштабный автомотопробег ко Дню победы пройдет 1 — 2 мая

27 апреля 2025
Читать новость
Гороскоп

Гороскоп на 27 апреля

27 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем