Франтавы альбом. Старонка восьмая: «Камандзір»

Франтавы альбом.  Старонка восьмая:  «Камандзір»

Камандзенка і камандзір. Гэта не простая гульня слоў. Так здарылася, што практычна ўсё сталае жыццё Васіля Іванавіча звязана з кіруючай работай. У якасці камандзіра артылерыйскай батарэі ён у гады Вялікай Айчыннай вайны прайшоў баявы шлях ад Палтавы, Харкава да Одэра і Эльбы. На гэтым шляху быў і Сталінград, і Курск, і Данецк, і Севастопаль. Не адзін раз Васіль Іванавіч глядзеў смерці ў твар. Як удзельнік баёў пад Сталінградам ён быў узнагароджаны медалём «За абарону Сталінграда». Пасля паражэння пад Сталінградам гітлераўскае камандаванне планавала спыніць наступленне Чырвонай Арміі менавіта ў Данбасе. Там зноў разгарэліся жорсткія баі. У першых радах наступаўшых рухалася і батарэя Камандзенка. Розныя былі выпадкі. Каля станцыі Чысцякова камбат перанёс свой наглядальны пункт непасрэдна ў траншэю пярэдняга краю. Ён адным з першых выявіў сканцэнтраванне жывой сілы праціўніка і накіраваў туды агонь батарэі. У выніку батальён гітлераўцаў панёс значныя страты, а стралковыя падраз-дзяленні, якія падтрымлівала сваім агнём батарэя, амаль без страт авалодалі станцыяй. Гэта не адзін такі эпізод. Калі байцы, наступаўшыя на станіцу Вішнеўская, былі спынены абстрэлам з боку самаходнай устаноўкі «Фердынанд», артылерысты Камандзенка выдвінулі пушкі на прамую наводку і падбілі варожую машыну. У выніку населенны пункт быў вызвалены. Акрамя «Фердынанда» батарэя толькі за месяц баёў у верасні-кастрычніку1943 года знішчыла 2 мінамётных батарэі, 7 кулямётных кропак, падбіла два танкі, знішчыла дзве пушкі . За ўмелае кіраванне батарэяй, асабістую мужнасць камбат у 1943 го-дзе быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны другой ступені. Наступны ордэн Чырвонага Сцяга Каман-дзенка атрымаў ужо ў студзені 1944 года. У наградным лісце было адзначана наступнае: «В боях за город Рыпин т. Команденко под сильным минометным и пулеметным огнем смело выдвинулся вперед и огнем батареи подавил 2 пулемета, мешавших продвижению пехоты. С 15 по 21 января батарея под командованием Команденко уничтожила 5 пулеметов, 3 батареи, орудие ПТО и до 50 гитлеровцев».

Наступным ордэнам Айчыннай вайны першай ступені камбат быў узнагароджаны за ваенныя дзеянні па вызваленню Крыма. Акрамя непасрэднай падтрымкі пехацінцаў у час наступальных дзеянняў, батарэя пад камандаваннем Каман-дзенка вызначылася пры прарыве абароны праціўніка і падтрымцы танкістаў 6-й гвардзейскай танкавай брыгады ў час рэйда па тылам ворага. Гэтыя дзеянні коратка абазначаны ў наградным лісце наступным чынам: «В районе Татарки т. Команденко, обнаружив скопление противника, лично руководил стрельбой прямой наводкой, в результате чего подбиты 2 «Фердинанда», бронетранспортер, рассеяна пехота. На третий день после прорыва был освобожден город Симферополь, батарея Команденко одна из первых вошла в город. В боях на подступах к Севастополю т. Команденко, находясь в передовых подразделениях пехоты, несмотря на массированный огонь противника, организовал передовой наблюдательный пункт, чем обеспечил обнаружение новых целей, подавленных огнем батареи. В бою 21 апреля на подступах к Севастополю батарея метким огнем обеспечила овладение пехотой выгодных рубежей, уничтожив при этом 2 танковых пулемета, 105мм орудие, 84мм миномет, до 40 солдат и офицеров противника». Далей шляхі вайны вялі на захад. Васіль Іванавіч разам са сваёй батарэяй фар-сіраваў Віслу і Одэр.

Як ужо адзначалася вышэй, вайну капітан Камандзенка закончыў у 1945 годзе на Эльбе.

Нарэшце ён змог вярнуцца да мірнай справы. З 1946 года ён пачаў працаваць дырэктарам сярэдняй школы ў горадзе Слаўгарадзе, а з 1952 года на працягу 30 гадоў узначальваў Чэрыкаўскую сярэднюю школу Магілёўскай вобласці. Трэба адзначыць, што поспехі калектыва школы неаднаразова адзнача-ліся на самых розных узроўнях, а непасрэдна дырэктар школы быў удастоены звання «Заслужаны настаўнік БССР». А да ордэнаў Баявога Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны першай і другой ступеняў, атрыманых за баявыя дзеянні, дабавіўся ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга, але ўжо за мірную працу.

Дзмітрый  ХРОМЧАНКА,

кандыдат 

гістарычных навук.

Последние новости

Горячие новости

У православных верующих начинается Рождественский пост

28 ноября 2024
Читать новость
Горячие новости

Чем может помочь соцслужба зимой, рассказали в Минтруда

28 ноября 2024
Читать новость
Горячие новости

Как правильно поить ребенка при кишечной инфекции? Ответила врач-педиатр

28 ноября 2024
Читать новость
Общество

Даже ретроградный Меркурий не помеха: эти знаки зодиака почувствуют всплеск чувств в начале декабря

28 ноября 2024
Читать новость
Фотофакт

Блогер рассказала, как правильно создавать контент в социальных сетях

28 ноября 2024
Читать новость
Президент

Лукашенко: пришло время вывести взаимное партнерство с Мавританией на качественно новый уровень

28 ноября 2024
Читать новость

Рекомендуем