Да дня роднай мовы. А ці ведаеце вы: калі ўжываць слова “люблю”, а калі — “кахаю”

Да дня роднай мовы. А ці ведаеце вы: калі ўжываць слова “люблю”, а калі — “кахаю”

Ці ведаеце вы, што 21 лютага Міжнародны дзень роднай мовы? У свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Беларуская мова вельмі дзіўная. Толькі ў ёй любоў і каханне – розныя рэчы. Любіць можна бабулю, гарбату, працу, а кахаць – жанчыну ці мужчыну. Давайце паразважаем, калі патрэбна ўжываць слова “люблю”, а калі — “кахаю”.

Любіць або кахаць — быццам блізкія словы, але якое і калі ужываць? Кожны, відаць, задаваў сабе падобнае пытанне. Бо ў жыцці трэба і любіць, і кахаць. Не будзем доўга разважаць, а возьмем пад увагу толькі моўны аспект.

Спачатку звернемся да слова любіць. Калі зазірнуць у гісторыю і пацікавіцца, што ўкладвалі ў яго нашы продкі, то ўбачым: “любіці” — гэта адчуваць глыбокую адданасць, прыхільнасць, павагу да кагосьці або чагосьці, а таксама адчуваць прыхільнасць да асобы супрацьлеглага полу, мець цягу да нечага (напрыклад, да мастацтва), а яшчэ — мець давер да кагосьці.
Сучасны беларускі дзеяслоў “любіць” таксама мае вельмі шырокае кола значэнняў і, адпаведна, спалучальнасць з іншымі словамі. Так, любіць можна брата або бабулю, а яшчэ работу, кветкі, цукеркі, любіць чытаць ці спяваць…
Кахаць у сучаснай беларускай мове — слова з больш вузкім аб’ёмам значэння. Сёння кахаць — гэта мець сардэчнае пачуццё да асобы іншага полу. Такім чынам, кахаюць жонку, мужа, нявесту, жаніха, дзяўчыну, хлопца. Маці ж, дачку, сына, бацьку — любяць.

Последние новости

Горячие новости

Приемная кампания в колледжах Беларуси стартует 18 июля

27 апреля 2025
Читать новость
Горячие новости

Беларусь продолжает осваивать передовые технологии атомной энергетики

27 апреля 2025
Читать новость
Горячие новости

Горячая линия госкомиссии по контролю за проведением вступительной кампании заработает в Беларуси с 5 мая

27 апреля 2025
Читать новость
Горячие новости

Доверенность: правила оформления, платежи и льготы

27 апреля 2025
Читать новость
Горячие новости

Масштабный автомотопробег ко Дню победы пройдет 1 — 2 мая

27 апреля 2025
Читать новость
Гороскоп

Гороскоп на 27 апреля

27 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем