Цукеркі за беларускія словы атрымоўвалі чэрыкаўляне за правільны адказ назвы садавіны

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Дзень, калi варта падцвердзiць вядомае: чытаць, пiсаць i думаць па–беларуску здольны кожны. Бо мова — тое, што нас аб’ядноўвае i робiць унiкальнымi. У кожным куточку краiны, дзе б’ецца беларускае сэрца, жыве наша мова: у школьных падручнiках i творах лiтаратуры, казках i навуковых даследваннях, нарэшце, у генах людзей, якiя праз дзесяцiгоддзi перададуць яе сваiм дзецям i ўнукам. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне.
У гэты дзень, каб даць магчымасць дарослым і дзецям адчуць смак роднай мовы ініцыятыўная моладзь грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь” і “Беларускі Чырвоны Крыж”, валанцёры атрада “Надзея” з ДУА “Чэрыкаўскі ліцэй № 11” правялі акцыю “Смак беларускай мовы”. Яе арганізатары прапанавалі чэрыкаўлянам назваць намаляваную садавіну па-беларуску, а атрымаць салодкі падарунак. Удзел у акцыі прынялі не толькі дзеці, але і дарослыя, якія з задавальненнем успаміналі, як гучаць назвы садавіны на роднай мове. Шмат версій пачулі арганізатары акцыі. Але ў асноўным усе лёгка спраўляліся з заданнямі, а гэта значыць, што на Чэрыкаўшчыне мова жыве і шануецца.