Цяпер яны ведаюць пра Жыровічы

Цяпер яны ведаюць пра Жыровічы

Пра сапраўдны цуд, незвычайны, неверагодны, але такі патрэбны хрысціянскім вернікам — здабыццё Жыровіцкай іконы Божай маці — ішла гаворка на чарговым занятку з навучэнцамі ДПЛ № 11 у рамках праекта “Духоўная азбука”, які рэалізуе Цэнтральная раённая бібліятэка сумесна з храмам Раства Найсвяцейшай Багародзіцы г. Чэрыкава.

На гэты раз яго правёў Андрэй Жук, сын настаяцеля нашага храма, аспірант Мінскай духоўнай семінарыі.

Свой аповяд аб адной з найвялікшых святынь усіх хрысціян, якой, дарэчы, ў будучым годзе споўніцца 500 год,  ён пачаў з гісторыі аб тым, як і хто знайшоў Найсвяцейшую выяву. Андрэй растлумачыў хлопцам і дзяўчатам, чаму праз некаторы час у невялічкім мястэчку Жыровічы пабудавалі царкву. А таксама ў падрабязнасцях паведаміў аб тых гістарычных па-дзеях, якія былі цесна звязаны з абліччам Найсвяцейшай. Выступленне было б няпоўным, калі б Андрэй не рассказаў пра тыя цуды, якія адбываліся з людзьмі, шчыра маліўшыміся перад вобразам Жыровіцкай Божай Маці. Найбольшая колькасць з іх — цуд вылячэння ад розных людскіх хвароб. Аспірант звярнуў увагу маладых слухачоў на тое, што ў Жыровіцкім манастыры вядзецца спецыяльная кніга, куды запісваюцца ўсе цуды (хто, калі і ад якой хваробы выздаравеў), якія адбываліся з прыхаджанамі перад святым абліччам.

Не прамінуў ён рассказаць і аб самой святой мясціне — Жыровіцкім манастыры, яго прыгажосці, невымоўнай аўры, якая там пануе, велічы не толькі святой пабудовы, але і прыроды, што яе акружае.

Аповяд Андрэя Жука быў насычаным цікавымі фактамі, даволі поўным і зразумелым для юнакоў і дзяўчат і, нават, у нейкім сэнсе, блізкім — таму што аб духоўным боку жыцця ім казаў не старац ці чалавек на два-тры дзесяткі год старэйшы за іх, а малады прыгожы чалавек, такі ж як і яны.

Цікавы расказ Андрэя Жука дапоўніў дакументальны фільм, які даў магчымасць ліцэістам завочна пабываць у Жыровічах, убачыць святую ікону.

Пытанне аб тым, ці спадабалася чарговая сустрэча моладзі, было лішнім, бо напрыканцы сустрэчы навучэнцы самі адзначалі, што з задавальненнем пабывалі б у Жыровічах і дакрануліся да цуда  — Жыро-віцкай іконы Божай Маці. Спа-дзяёмся, іх жаданне споўніцца.

Последние новости

Президент

Определены 60 победителей для занесения на Республиканскую доску Почета

24 апреля 2025
Читать новость
Новости региона

В Быховском районе водитель объезжал выбоину на дороге и случайно наехал на пешехода.

23 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Не только «Рыцарский фест», а также детский фестиваль и музыкальная рыбалка — вот большие мероприятия, которые ожидаются этим летом на Могилевщине

23 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Проведение весенних полевых работ на контроле органов прокуратуры Могилевской области

23 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Как просто и быстро заказать лекарства, которых нет поблизости

23 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Сотовый поликарбонат для теплиц: как выбрать надежный

23 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем