Чарговыя ўзнагароды ўручаны хлебаробам Чэрыкаўшчыны
Не сакрэт, што сёлета жніво праходзіць не ў зусім спрыяльных умовах надвор’я, як і сам працэс вырошчвання зерневых і зернебабовых культур быў з пэўнымі цяжкасцямі і складанасцямі. Але, нягледзячы на не зусім высокія вынікі ўборкі ўраджаю, ўсё ж такі ёсць і тыя хлебаробы, хто, безумоўна, заслугоўвае падзякі за сваю працу. Старшыня райкама прафсаюза працаўнікоў АПК Сяргей Мядзведзеў наведаў чарговае сельгаспрадпрыемства з ганаровай місіяй – уручыць узнагароды лепшым. Менавіта сама цырымонія праходзіла на машынным двары ВТУП “Агракомплекс “Светлы”, дзе Сяргей Міхайлавіч уручыў Ліст падзякі райкама і каштоўны падарунак за перавозку звыш тысячы тон збожжа кіроўцу аўтамабіля Валерыю Казначэеву. Свае падарункі ад прадпрыемства ўручыла старшыня прафсаюзнага камітэта сельгаспрадпрыемства Людміла Уласенка экіпажам камбайнёраў у складзе Аляксандра Карпіловіча і Сяргея Рандаўцова, Дзяніса Крыштопіка і Ігара Дубіненкі, камбайнеру Канстанціну Сляпцову.
Алеся Панімаева