Апрацоўку палеткаў вядуць аграрыі Чэрыкаўскага раёна

Лета для сельгаспрадпрыемстваў раёна застаецца самым напружаным перыядам з усяго гадавога каляндара, бо за кароткія тэрміны неабходна паспець выканаць цэлы шэраг работ.

Напрыклад, ВТУП “Агракомплекс “Светлы” зараз вядзе ўходныя работы за пасевамі. Менавіта належную ўвагу тут надаюць хімічнай праполцы яравых сельгаскультур, якія ў бягучым годзе размешчаны на плошчы 2059 гектараў. Апрацоўку праводзяць спецыяльнымі растворамі, каб абараніць расліны ад пустазелля, такім чынам даць ім магчымасць добра расці і налівацца ў спелыя каласы.  Дарэчы, адказную справу даверылі вопытным і добрасумленным механізатарам Андрэю Дудараву і Віталю Цыганкову (на здымку), якія, не сакрэт, знаходзяцца ў ліку лепшых у сельгаспрадпрыемстве на працягу многіх гадоў. А за падвоз вады ў цыстэрне ў неабходнай колькасці адказвае малады механізатар Максім Шашкоў. Выкананню задання спрыяла і добрае надвор’е на гэтым тыдні без дажджу, што зрабіла праведзеныя апрацоўкі культур эфектыўнымі.

Алеся Панімаева

Последние новости

Новости региона

Назначен новый начальник отдела по работе с обращениями граждан и юрлиц Чериковского райисполкома

18 апреля 2025
Читать новость
Общество

Не навреди, или Какова настоящая цена польского забора на границе с Беларусью

18 апреля 2025
Читать новость
Гороскоп

Овнам сегодня следует набраться терпения, а у Львов получится реализовать свои идеи — гороскоп на 18 апреля

18 апреля 2025
Читать новость
Горячие новости

Красим яйца на Пасху: самые простые и проверенные способы

17 апреля 2025
Читать новость
Президент

Глазьев станет новым госсекретарем СГ. Об этом решении лидеров Беларуси и России сообщил Лукашенко

17 апреля 2025
Читать новость
Горячие новости

23 апреля выездной личный приём граждан проведет председатель Чериковского районного Совета депутатов Сергей НЕМКЕВИЧ

17 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем