Аляксандр Кліндухаў — герой праекту «Гісторыя ў фотаздымках»
Аляксандр Міхайлавіч Кліндухаў (на здымку) працуе 33 гады кіроўцам аўтамабіля ў ААТ “Чэрыкаўрайаграпрамтэхзабеспячэнне”. Прыйшоў у сельгаспрад-прыемства ў 1984 годзе, пасля заканчэння УВК падчас вучобы ў школе. Затым была служба ў арміі, пасля чаго ён вярнуўся назад на працу. Як кіроўца выконваў розныя рэйсы па перавозцы грузаў. Таксама вазіў на палі даламітавую муку, угнаенні. Прымаў удзел у некаторых сезонных працах– сяўбе і жніве. Да сваёй справы ставіцца заўсёды добрасумленна і адказна, бо ведае, што трэба выконваць даведзеныя задачы, як таго патрабуць функцыянальныя абавязкі. Яго аўтамабіль атрымлівае своечасовае рамонта-тэхнічнае забеспячэнне. Аляксандр Міхайлавіч сочыць і за чысцінёй сваёй тэхнікі: своечасова мые яе пасля перавозкі, каб, напрыклад, тыя ж угнаенні, не пашкодзілі пакрыццё кузава. З
тых часоў, калі Аляксандр Кліндухаў быў сфатаграфаваны карэспандэнтам райгазеты, змянілася многае і ў краіне, і ў гаспадарцы, і ў сямейным жыцці. Разам з жонкай Людмілай яны вырасцілі і далі адукацыю дачцэ Крысціне, якая стала фармацэфтам і зараз пражывае ў Мінску, а таксама сыну Ігару, працуючаму на Віцебшчыне галоўным інжынерам.
Алеся Панімаева