Аляксандр Ермакоў — герой праекту «Гісторыя ў фотаздымках»

Аляксандр Ермакоў (на фотаздымку) знаёмы супрацоўнікам КСУП “Язёрскі” даўно, бо ў гэтым сельгаспрадпрыемстве ён прапрацаваў механізатарам 18 гадоў. Выконваў усе віды палявых работ – ад ворыва  да ўборкі ўраджаю розных культур. А ў “паўзах” паміж палявымі работамі займаўся і адвозкай угнаенняў на палеткі, і перавозкай розных грузаў, выконваў шмат іншых даручэнняў па справах гаспадаркі. Аляксандр Віктаравіч – добрасумленны і адказны працаўнік, таму і кіраўніц-тва сельгаспрадпрыемства заўсёды даручала заданні, дзе патрэбны яго кемлівасць, вопыт і ўменні.

Зараз Аляксандр Ермакоў працуе кіроўцам у УКПП “Чэрыкаўскі жылкамунгас” у экстранай службе ўжо амаль13 гадоў. У яго абавязкі ўвахо-дзяць дастаўка спецыялістаў да месца, напрыклад, прарыву вадаправода ці кароткага замкання ў жылым сектары. Для гэтага ёсць два аўтамабіля: легкавая “Ніва” і асенізатар-ская машына для адкачкі вадкасцяў. Калі здараецца экстранны вызаў, у залежнасці ад таго, якую праблему трэба ліквідаваць, выязджае адзін са спецыяльных аўтамабіляў. Працуе Аляксандр Ермакоў у службе з іншымі супрацоўнікамі жыл-камунгаса пасменна, таму дзяжурства падпадае ў асноўным ўноч, а калі і на выхадныя дні.

Сам герой фотапраекту райгазеты родам з Селішча, там і зараз жыве, а на працу дабіраецца на асабістым аўтамабілі. А калі выпадае вольны час і спрыяе надвор’е, Аляксандр бярэ ў рукі вуду і ідзе на рыбалку. Дарэчы, гэта хобі стала адным з самых любімых. Раней сярод захапленняў было паляванне на лясных звяроў, але зараз яно адышло і замянілася іншымі, больш спакойнымі заняткамі.

Сярод радасцей у жыцці Аляксандра Віктаравіча і яго жонкі – іх дзеці Генадзь і Аляксандр, дзве ўнучкі і ўнук, якія наведваюць родную хату, калі з’яўляецца магчымасць.

                Алеся Панімаева

Последние новости

Актуально

Акция «Не засоряем, а созидаем»: вклад молодежи в благоустройство Черикова

22 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Родительское собрание с просмотром фильма «Мамино письмо» прошло в Черикове

22 апреля 2025
Читать новость
Горячие новости

Бесплатные аттракционы для детей будут работать в Могилеве 1 мая

22 апреля 2025
Читать новость
Горячие новости

Адвокаты Беларуси проведут бесплатные консультации ко Дню памяти о чернобыльской катастрофе

22 апреля 2025
Читать новость
Президент

Лукашенко работает в Шклове, в центре внимания сфера АПК

22 апреля 2025
Читать новость
Горячие новости

«Прямая телефонная линия» по вопросам, входящим в сферу деятельности органов юстиции, приуроченную ко Дню чернобыльской трагедии

22 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем