Алена Нікіціна — герой фотапраекту «Гісторыя ў фотаздымках»
Бадай што не адно пакаленне школьнікаў памятаюць гераіню чарговага артыкула фотапраекта райгазеты Алену Нікіціну, якая прысвяціла працы ў школе 29 гадоў. Алена Паўлаўна нагадала карэспандэнту “ВЧ”, што фота-здымак быў зроблены ў 1999 годзе, калі толькі-толькі пачала працаваць пабудаваная Лабанаўская школа, куды яна ўладкавалася педагогам і адначасова арганізатарам. Першыя крокі ў педагогіцы Алена Нікіціна зрабіла ў Рагалінскай базавай школе, дзе яна была і настаўніцай, і дырэктарам. Была ў працоўным жыцці і праца піянерважатай: пяць гадоў запар каардынавала дзейнасць маленькіх піянераў, выхоўваючы ў іх грамадзянскія пачуцці да малай радзімы, нашай дзяржавы.
Зараз Алена Нікіціна працуе настаўнікам пачатковых класаў Лабанаўскага ВПК. Як і раней, яна не толькі дае неабходныя веды па вучэбным прадметам, а і надае ўвагу выхаванню навучэнцаў, пачынаючы з асабістых зносін у першым школьным калектыве, удзелу ў розных мерапрыемствах па стварэнню і падтрымцы парадку і чысціні на тэрыторыі школы, павагі да іншых прафесій, і іншаму. Акрамя гэтага, Алена Паўлаўна ўзначальвае прафсаюзны камітэт ВПК, які праводзіць працу па падтрымцы старых традыцый установы, не забываюць і ветэранаў працы.
Алеся Панімаева