21 лютага у свеце адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы
Ён быў абвешчаны ЮНЕСКА 17 лістапада 1999 года
Нагода звярнуцца да каранёў. Сёння па ўсім свеце – Дзень роднай мовы. Адзначаецца па ініцыятыве Генеральнай асамблеі ЮНЕСКА, каб садзейнічаць моўнай і культурнай разнастайнасці.
Сёння ў Нацыянальнай акадэміі навук – рэспубліканская дыктоўка. Прысвечана таксама 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Мноства акцый – па усёй краіне. У Белдзяржуніверсітэце матчынай мове прысвяцілі тыдзень.
Адкрылі марафон на філалагічным факультэце. Дзень адчыненых дзвярэй для старшакласнікаў – удзельнікаў Школы юнага філолага. Пазнаёміліся з гісторыяй кафедры беларускага мовазнаўства і факультэта. Задалі пытанні і азнаёміліся з выставай выданняў. Такі фармат сустрэч з патэнцыйнымі студэнтамі – добрая традыцыя, якую не парушаюць пяць гадоў.