Тыдзень роднай мовы правялi ў ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Чэрыкава імя Героя Савецкага Саюза Яўгенія Нікалаенка”   

Тыдзень роднай мовы правялi ў ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Чэрыкава імя Героя Савецкага Саюза Яўгенія Нікалаенка”   

“Кожны народ стварыў хоць бы адзін геніяльны твор, і гэты твор – мова…”(Алесь Разанаў) – пад такім дэвізам распачаўся Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”, які прайшоў у ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Чэрыкава імя Героя Савецкага Саюза Яўгенія Нікалаенка” з 19 па 23 верасня.

Напярэдадні Тыдня, 16 верасня, сярод  навучэнцаў 8-11 класаў быў праведзены рэспубліканскі дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства.

У першы дзень Тыдня са ўсіх куткоў школы чуліся мелагучныя словы, бо ўсе навучэнцы і настаўнікі ўдзельнічалі ў акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”. Шмат цёплых і сардэчных слоў прагучала ў адрас роднай мовы.  У гэты  дзень дзеці таксама пісалі і прэзентавалі віншавальныя паштоўкі “Пажаданні роднай мове”. На прыканцы заняткаў навучэнцы пачатковых класаў паўдзельнічалі ў марафоне “Мова родная – мова модная”, дзе з імпэтам і захапленнем  выконвалі беларускія песні.У фае школы быў арганізаваны тэматычны стэнд і выстава кніг беларускіх аўтараў – юбіляраў.

Наступныя дні прайшлі не менш цікава.  Для навучэнцаў настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры было арганізавана шмат конкурсаў, віктарын. Вучні старэйшых класаў прынялі ўдзел  у напісанні творчых  работ “За што я люблю родную зямлю”. У сваіх работах старшакласнікі захапляліся прыгажосцю роднага краю, мясцін, дзе нарадзіліся i выраслі. Распавядалі пра свае цёплыя адносіны да роднай мовы. Сваю любоў і павагу да роднага слова выказалі і вучні 8-9 класаў, якія прынялі ўдзел у акцыі “Чытаем вершы на роднай мове”.

Творчыя здольнасці праявілі і вучні 7 класаў. Яны самастойна і больш паглыблена вывучалі жыццё і творчасць пісьменнікаў, творы якіх іх найбольш захапілі.  Паводле атрыманых звестак дзеці стварылі прэзентацыі “Натхненыя Бацькаўшчынай”.  А з нагоды 140-годдзя нараджэння народных паэтаў Беларусі Я.Купалы і Я.Коласа вучні прадставілі свае малюнкі ў выставе-конкурсе “Пад небам сінім”.

Тыдзень мовы завяршыўся, а роднае слова, несумненна, будзе гучаць і далей на занятках і  перапынках.  Праведзеныя мерапрыемствы  абудзілі ў вучнях цікавасць да вывучэння беларускай мовы,  павагу да роднай культуры.

ЮЛІЯ Свірыдзенка, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Чэрыкава імя Героя Савецкага Саюза Яўгенія Нікалаенка”

 

 

Последние новости

Горячие новости

Приемная кампания в колледжах Беларуси стартует 18 июля

27 апреля 2025
Читать новость
Горячие новости

Беларусь продолжает осваивать передовые технологии атомной энергетики

27 апреля 2025
Читать новость
Горячие новости

Горячая линия госкомиссии по контролю за проведением вступительной кампании заработает в Беларуси с 5 мая

27 апреля 2025
Читать новость
Горячие новости

Доверенность: правила оформления, платежи и льготы

27 апреля 2025
Читать новость
Горячие новости

Масштабный автомотопробег ко Дню победы пройдет 1 — 2 мая

27 апреля 2025
Читать новость
Гороскоп

Гороскоп на 27 апреля

27 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем