“Конкурс эрудытаў” па казках Я. Коласа прайшоў сярод навучэнцаў 5-6 класаў

“Конкурс эрудытаў” па казках Я. Коласа прайшоў  сярод навучэнцаў 5-6 класаў

У 2022 годзе, мы святкуем 140 – годдзе з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа. Іх імёны вядомы кожнаму беларусу, без іх нельга ўявіць нашу літаратуру і культуру.
Памятаць аб мінулым – значыць яшчэ і аддаваць даніну тым вялікім людзям, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё краіны. Такімі па праве можна назваць нашых паэтаў і пісьменнікаў – класікаў, сярод якіх Янка Купала і Якуб Колас – галоўныя сімвалы беларускай літаратуры. Яны найбольш ярка раскрылі наш характар, менталітэт, нацыянальную самасвядомасць, духоўныя каштоўнасці і пачуцці беларусаў. Сёння памяць пра іх захоўваюць музеі, бібліятэкі, названыя ў іх гонар вуліцы, тэатры, інстытуты і плошчы.
Тэматычныя мерапрыемствы па святкаванню юбілееў пісьменнікаў, пачаліся ў школе яшчэ з пачатку года. Настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры, бібліятэкарам праводзіцца інфармацыйная работа з навучэнцамі ўстановы адукацыі. Вучні з задавальненнем наведваюць і ўдзельнічаюць у розных мерапрыемствах.
Адным з такіх мерапрыемстваў на прыканцы навучальнага года стаў “Конкурс эрудытаў” па казках Я. Коласа, прысвечаны 140 – годдзю з дня нараджэння пісьменніка, прайшоў ён сярод навучэнцаў 5-6 класаў.
Вучні змаглі паказаць і праявіць свае веды і эрудыцыю, імі былі прадстаўлены малюнкі да казак, якія яны прачыталі загадзя. Удзельнічала дзве каманды па шэсць чалавек, прыемна ўсведамляць, што камады прыйшлі падтрымаць не толькі аднакласнікі ўдзельнікаў, але і класныя кіраўнікі. З цікавасцю яны прайшлі пуцявінамі жыцця і творчасці Якуба Коласа, гучала цудоўная беларуская мова, дзеці з захапленнем ўдзельнічалі ў шасці турах конкурса. А напрыканцы, атрымалі граматы. Нам удалося стварыць сяброўскую і патрыятычную атмасферу мерапрыемства.
Да юбілею класікаў у школьнай бібліятэцы аформлена кніжная выстава “Песняры зямлі беларускай”, на якой прадстаўлена літаратура аб жыцці і творчасці пісьменнікаў. Кніжная выстава стала пачаткам святкавання. Далей будуць праходзіць літаратурныя вечарыны і турніры, інфармацыйныя мерапрыемствы, гульні – конкурсы, экскурсіі, тэматычныя выставы творчых работ навучэнцаў школы, прысвечаныя 140 – годдзю з дня нараджэння вядомых паэтаў.
Мерапрыемствы, прысвечаныя юбілею песняроў, будуць праводзіцца на працягу ўсяго 2022 года ў кожным класе, што дазволіць пашырыць літаратурны кругагляд навучэнцаў, а таксама выхаваць пачуццё павагі да класікаў беларускай літаратуры, любоў да роднай мовы, да роднай краіны.

Алеся Закоркіна, бібліятэкар
ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Чэрыкава
імя Героя Савецкага Саюза Я.Нікалаенка”

Последние новости

Актуально

В Черикове прошла очередная встреча молодежи с руководством района

26 февраля 2025
Читать новость
Актуально

Масштабная ярмарка целевой подготовки собрала старшеклассников Чериковского района

26 февраля 2025
Читать новость
Горячие новости

Квантовые чипы Willow и Majorana 1

26 февраля 2025
Читать новость
Горячие новости

Технологический прогресс Беларуси набирает обороты

26 февраля 2025
Читать новость
Президент

Александр Лукашенко обозначил задачи для экспертного совета

26 февраля 2025
Читать новость
Президент

Орденом Матери награждены 146 жительниц всех областей и Минска

26 февраля 2025
Читать новость

Рекомендуем