У ДУДА «Чэрыкаўскі цэнтр дзіцячага і юнацкага турызму, краязнаўства і экскурсій» ладзіцца свята «Жавараначкі, прыляціце, вясну-красну прынясіце!»

У ДУДА «Чэрыкаўскі цэнтр дзіцячага і юнацкага турызму, краязнаўства і экскурсій» ладзіцца свята «Жавараначкі, прыляціце, вясну-красну прынясіце!»

Пасля кароткіх, сцюдзёных зімовых дзён так прыемна выйсці на вуліцу. Нават нам, гарадскім жыхарам, хочацца хвалу сонцу прапець. Нядзіўна, што ў нашых продкаў існаваў цэлы цыкл вясновых святаў «Гуканне вясны», у якіх захаваліся адгалоскі старажытнага культу сонейка.

З нецярпеннем чакалі нашы продкі 22 сакавіка — Саракі. У гэты дзень надавалася вялікае значэнне прылёту птушак. Верылі, што прылятае сорак выраяў, якія на сваіх крылах прыносяць сапраўдную вясну. Для іх ушанавання выпякалі «жаваранкаў» – невялікія булачкі ў выглядзе птушачак.
Колькі год запар у ДУДА «Чэрыкаўскі цэнтр дзіцячага і юнацкага турызму, краязнаўства і экскурсій» ладзіцца свята «Жавараначкі, прыляціце, вясну-красну прынясіце!». У гэтым го-дзе свята прайшло з удзелам навучэнцаў аб’яднання па інтарэсах «Тэатр фальклору», кіраўнік Галіна Каралёва.
Галіна Віктараўна пазнаёміла з традыцыямі сустрэчы вясны не толькі на Магілёўшчыне, але і на чэрыкаўскай зямлі. Расказала аб свяце Саракі, гісторыі яго паходжання, народных традыцыях і абрадах, звязаных з яго святкаваннем. Нагадала прыкметы і гаданні, якія праводзілі нашы бабулі і дзядулі ў гэты дзень.
Працягам свята сталі гульні, святочны карагод, якімі ўдзельнікі віталі і ўшаноўвалі вясну і сонца. Потым усіх удзельнікаў свята запрасілі на майстар-клас, які правяла кіраўнік гуртка «Кулінарная дыпламатыя» Валянціна Галанава. Майстар ДПЛ № 11 г. Чэрыкава вучыла навучэнцаў замешваць цеста, падзя-лілася сакрэтамі працы з ім. Пасля чаго хлопцы і дзяўчаты рабілі ўласнымі рукамі «жавараначкаў» з цеста. Як аказалася, гэта справа мае свае чароўныя сакрэты. Галоўнае, каб у жавараначкаў крылы былі распасцертыя, быццам яны ляцяць насустрач вясне. Таксама неабходна зрабіць дзюбу і вочкі, каб птушкі, калі заўважылі вясну, моцна шчабяталі.
Калі «жавараначкі» былі гатовы, навучэнцы адправіліся ў гарадскі парк, дзе ўпрыгожвалі дрэвы лентачкамі, птушкамі і разам гукалі вясну. Таксама рассыпалі зерне для птушак і дружна крычалі народныя вершы-зазывалкі. І, вядома, усіх каго сустрэлі, частавалі булачкамі-птушкамі, якія былі зроблены сваімі рукамі і таму неслі часцінку цеплыні.


Такія мерапрыемствы вельмі падабаюцца навучэнцам і не даюць забываць пра традыцыі нашага краю. Што вельмі актуальна пры рэалізацыі абласнога грамадзянскага праекта «#Мая_Зямля_Прыдняпроўе».

Алеся Каназобка, педагог-арганізатар ДУДА «Чэрыкаўскі цэнтр дзіцячага і юнацкага турызму, краязнаўства і экскурсій».

Последние новости

Горячие новости

Приемная кампания в колледжах Беларуси стартует 18 июля

27 апреля 2025
Читать новость
Горячие новости

Беларусь продолжает осваивать передовые технологии атомной энергетики

27 апреля 2025
Читать новость
Горячие новости

Горячая линия госкомиссии по контролю за проведением вступительной кампании заработает в Беларуси с 5 мая

27 апреля 2025
Читать новость
Горячие новости

Доверенность: правила оформления, платежи и льготы

27 апреля 2025
Читать новость
Горячие новости

Масштабный автомотопробег ко Дню победы пройдет 1 — 2 мая

27 апреля 2025
Читать новость
Гороскоп

Гороскоп на 27 апреля

27 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем