Яніна Кавалёва стала ўдзельніцай тэлевізійнай праграмы

Яніна Кавалёва стала ўдзельніцай  тэлевізійнай праграмы

Натарыус натарыяльнай канторы Чэрыкаўскага раёна Яніна Кавалёва стала ўдзельніцай забаўляльнай праграмы Беларускага тэлебачання «Сваімі словамі», якая транслюецца на тэлеканале «Беларусь 4. Гомель».

Яна і яшчэ адна прадстаўніца  Магiлёўскай натарыяльнай акругi, метадыст Зінаіда Танкіх, паспаборнічалі са сваімі калегамі з Гомеля ў веданні беларускай мовы.

Аб падрабязнасцях мы даведаліся ў самой Яніны, якая распавяла нам, што ў такім конкурсе яна ўдзельнічала ўпершыню ў адрозненні ад гомельскіх калег.

— Гомельскія натарыусы вырашылі вызваць нас, як зараз модна казаць, на батл. Не менавіта мяне і Зінаіду, а каго-небудзь з прадстаўнікоў Магілёў-скай натарыяльнай акругі, — рассказвае Яніна. — У нашай установе дзейнічае Савет маладых натарыусаў, а я з’яўляюся яго адказнай асобай на тэрыторыі Магілёўшчыны, таму прапанавалі ўзяць удзел у перадачы мне разам з метадыстам Магілеўскай натарыяльнай акругі Зінаідай Танкіх.

Яніна прызналася нам, што спачатку было крыху страшна, бо на беларускай мове яна не размаўляе, ды і веды аб ёй засталіся толькі са школы. А праграма тэлеконкурса была даволі складаная і ўключала  шэсць тураў, у тым лiку: тлумачым, перакладаем, ужываем, размаўляем, вырашаем крыжаванку.

— Тым не менш мы выступілі паспяхова. І нават вялі ў ліку. Можа, таму што навячкам шанцуе? — кажа Яніна.

У сяброўскай атмасферы прадстаўнікі натарыяту не толькі правяралі свае веды ў беларускай мове, адкрывалі для сябе новыя словы і іх значэнні, але і ўспаміналі творы беларускіх класікаў – і гэта ўсё на хуткасць, бо дух суперніцтва ніхто не адмяняў. Паслядоўна вырашаючы заданні вядучага Алены Траценка, удзельнікі паспяхова справіліся з прапанаванымі пытаннямi.

А ў канцы сваё слова сказала журы конкурсу, якое ўвесь час знаходзілася ў студыі і сачыла за тым, каб не парушаліся правілы гульні (з гэтым было строга). У выніку яны прысудзілі гомельскай камандзе 30 балаў, і з лікам 430 на 430 балаў перамагла дружба.

— Ведаеце, гэта было класна, — дзеліцца на прыканцы размовы Яніна. — Я і не думала, што даволі  добра ведаю родную мову. І нават на развітанне змагла па-дзяліцца сваімі ўражаннямі на нашай прыгожай беларускай мове.

Можа, і сапраўды родная мова таму і завецца так, бо «жыве» у кожнага ў падсвядомасці і ў сэрцы, нягледзячы на тое, размаўляем мы на ёй ці не? Аставім гэтае пытанне для разважанняў навукоўцам і дададзім, што эфiр праграмы з удзелам нашых канкурсантаў на Беларускiм тэлебачаннi прызначаны на снежань 2020 года.

Последние новости

Гороскоп

Овнам сегодня следует набраться терпения, а у Львов получится реализовать свои идеи — гороскоп на 18 апреля

18 апреля 2025
Читать новость
Горячие новости

Красим яйца на Пасху: самые простые и проверенные способы

17 апреля 2025
Читать новость
Президент

Глазьев станет новым госсекретарем СГ. Об этом решении лидеров Беларуси и России сообщил Лукашенко

17 апреля 2025
Читать новость
Горячие новости

23 апреля выездной личный приём граждан проведет председатель Чериковского районного Совета депутатов Сергей НЕМКЕВИЧ

17 апреля 2025
Читать новость
Горячие новости

Эксперт рассказала, как часто надо делать флюорографию и какие у нее противопоказания

17 апреля 2025
Читать новость
Горячие новости

Союзное ОСАГО станет доступно для россиян и белорусов с 23 апреля

17 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем