Старонка дванаццатая: «Словам і справай»

Старонка дванаццатая: «Словам і справай»

Антаніна Радзіёнаўна Зелянкова ўсё сваё жыццё вучыла дзяцей і выхоўвала іх не толькі словам, але нават больш сваім прыкладам. Юнацтва яе прыпала на складаны час – 30-я гады мінулага стагоддзя. Краіна яшчэ не зусім аднавілася пасля першай сусветнай, грамадзянскай войнаў, шлі складаныя працэсы перабудовы ў вёсцы, калі ў 1930 годзе дзяўчына ступіла на шлях педагога. Пасля заканчэння настаўніцкіх курсаў некалькі гадоў яна папрацавала настаўніцай у пачатковай школе вёскі Бакунавічы і сямігадовай школе ў вёсцы Мірагошч Чэрыкаўскага раёна. Далей зноў была вучоба, спачатку ў Крычаўскім педвучылішчы, затым у Мозырскім настаўніцкім інстытуце. Але прымяніць адразу атрыманыя веды на практыцы не ўдалося. Пачалася вайна. Антаніна Радзіёнаўна прыняла актыўны ўдзел у дзейнасці Чэрыкаўскага падполля, была сувязной партызанскага атрада Перапечкіна і Чэрыкаўскага падпольнага райкама партыі. Як яна дзейнічала ва ўмовах падполля, сведчыць узнагарода Зелянковай медалём “За адвагу”. Праўда, выйсці з узнагародай “на людзі” яна змагла па вядомым прычынам толькі пасля вызвалення  Магілёўшчыны ад акупантаў у канцы 1943 года.

Пасля вайны Антаніна Радзіёнаўна доўгі час працавала  намеснікам дырэктара сярэдняй школы ў вёсцы Ушакі Чэрыкаўскага раёна. Працавала з поўнай самааддачай, не шкадуючы ні сіл, ні часу. Мірная ўзнагарода – ордэн Працоўнага Чырвонага сцяга – плён гэтай працы. Зелянкова Антаніна Радзіёнаўна ўдастоена таксама пачэснага звання “Заслужаны настаўнік БССР”.

Дзмітрый  ХРОМЧАНКА,

кандыдат  гістарычных навук.

Последние новости

Новости региона

Назначен новый начальник отдела по работе с обращениями граждан и юрлиц Чериковского райисполкома

18 апреля 2025
Читать новость
Общество

Не навреди, или Какова настоящая цена польского забора на границе с Беларусью

18 апреля 2025
Читать новость
Гороскоп

Овнам сегодня следует набраться терпения, а у Львов получится реализовать свои идеи — гороскоп на 18 апреля

18 апреля 2025
Читать новость
Горячие новости

Красим яйца на Пасху: самые простые и проверенные способы

17 апреля 2025
Читать новость
Президент

Глазьев станет новым госсекретарем СГ. Об этом решении лидеров Беларуси и России сообщил Лукашенко

17 апреля 2025
Читать новость
Горячие новости

23 апреля выездной личный приём граждан проведет председатель Чериковского районного Совета депутатов Сергей НЕМКЕВИЧ

17 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем