Рэспубліканская акцыя “Тыдзень лесу” пройдзе ў Беларусі з 28 марта па 4 красавіка

Рэспубліканская акцыя “Тыдзень лесу” пройдзе ў Беларусі з 28 марта па 4 красавіка

Рэспубліканская акцыя “Тыдзень лесу” пройдзе ў Беларусі з 28 марта па 4 красавіка 2020 года.
Арганізатарам акцыі традыцыйна выступае Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, дзяржаўныя вытворчыя лесагаспадарчыя аб’яднанні і дзяржаўныя лесагаспадарчыя ўстановы  — лясгасы. Галоўная мэта штогадовай акцыі — папулярызацыя беражлівых адносін да аднаго з галоўных прыродных рэсурсаў краіны — лесу, узмацненне экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай ролі лясоў. У гэтым годзе мерапрыемства будзе прысвечана Году малой ра-дзімы і 75-годдзю Перамогі ў Вялікай  Айчыннай вайне.

У Рэспубліцы Беларусь  лясы з’яўляюцца адным з асноўных аднаўляльных прыродных рэсурсаў і найважнейшых нацыянальных багаццяў. Лясы і лясныя рэсурсы маюць  вялікае значэнне для ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, забеспячэння яе эканамічнай, энергетычнай, экалагічнай і харчовай бяспекі. Па шэрагу ключавых паказчыкаў, якія характарызуюць лясны фонд (лясістасць тэрыторыі, плошча лясоў і інш.), Беларусь уваходзіць у першую дзясятку лясных дзяржаў Еўропы.

Рэспубліканская акцыя “Тыдзень лесу  — 2020” у гэтым годзе пройдзе ўжо ў 13-ы раз. Як паказвае статыстыка, штогод да мерапрыемства далучаецца ўсё большая колькасць беларусаў. Так, у 2019 годзе ў акцыі прынялі ўдзел больш за 100 тысяч чалавек. Усяго за тыдзень рукамі беларусаў было высаджана больш за 30 млн дрэў, выкананы значны аб’ём работ па добраўпарадкаванні лясоў. У мерапрыемстве актыўны ўдзел бяруць прадстаўнікі выканаўчай улады, грамадскіх арганізацый, устаноў адукацыі, бізнесу і спартыўных федэрацый. Добраахвотную акцыю шырока падтрымліваюць кіраўнікі розных міністэрстваў і ведамстваў, кантралюючых органаў і дэпутацкага корпуса.

На тэрыторыі ДЛГУ «Чэрыкаўскі лясгас» добраахвотная акцыя пройдзе ва ўсіх лясніцтвах. Запланаваны розныя мерапрыемствы на 24 аб’ектах. Для правядзення работ падрыхтаваны ўчасткі для стварэння лясных культур на плошчы 30 гектар, на якіх будзе высаджана 120 тысяч сеянцоў іглічных парод і бярозы. У перыяд правядзення акцыі будуць адрэстаўраваны 6 месцаў адпачынку, ўсталяваны стэнды на прыродаахоўную тэматыку, праведзена добраўпарадкаванне месцаў адпачынку на месцы закладкі экалагічнай сцежкі «Горкі», праведзены работы па ачыстцы прыдарожных палос. Таксама запланавана работа па ўборцы захламленасці і ачыстцы лесу на месцы «Партызанскай зямлянкі» у Ліменскім лясніцтве, за вёскай Манастырок. Будзе праведзена ўборка смецця ля берагоў рэк і азёр. У перыяд правядзення акцыі плануецца стварэнне юбілейных лясных культур, прысвечаных 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 80-годдзю стварэння Магілёўскага тэрытарыяльнага кіравання лясной аховай і лясных насаджэнняў.

Жадаючых прыняць удзел у акцыі «Ты-дзень лесу-2020» просім звярнуцца ў лясгас або ў бліжэйшае лясніцтва і падаць індывідуальную або калектыўную заяўкі на ўдзел у акцыі да 28 сакавіка 2020 года. Дастаткова проста патэлефанаваць па нумарам: (802243) 3-50-16,  7-09-04,  7-85-46.

Давайце разам зробім прыроду нашага роднага краю яшчэ чысцей і прыгажэй!

 

Аляксандр Актысеў, намеснік дырэктара па

 ідэалагічнай працы ДЛГУ “Чэрыкаўскі лясгас”.

 

Последние новости

Актуально

Музыкально, талантливо и красочно: в Черикове прошел отчетный концерт учащихся детской школы искусств

30 ноября 2024
Читать новость
Общество

Гороскоп на 30 ноября

30 ноября 2024
Читать новость
Горячие новости

Новые правила информирования МВД о временном проживании иностранцев в Беларуси

29 ноября 2024
Читать новость
Новости области

Некачественная бытовая техника обнаружена в крупной торговой сети Могилевской области

29 ноября 2024
Читать новость
Горячие новости

МЧС напоминает о правилах безопасности в гололед

29 ноября 2024
Читать новость
Горячие новости

Опасные творения зимы. Правила безопасности от МЧС

29 ноября 2024
Читать новость

Рекомендуем