У дзіцячым садзе № 1 г.Чэрыкава прайшлі Калядкі

У дзіцячым садзе № 1 г.Чэрыкава прайшлі Калядкі

Звычай «клікаць Каляду» вядомы па ўсёй Беларусі. Пад вокнамі кожнага дома спяваліся калядкі з пажаданнямі гаспадарчага дабрабыту ў будучым земляробчым годзе; славіліся гаспадары, якія ў адказ адорвалі калядуючых — пернікамі, пірагамі, прысмакамі, дробнымі грошыкамі.

Традыцыя правядзення беларускіх народных святаў у нашай дашкольнай установе існуе даўно.

Музычная зала дзіцячага сада па-ранейшаму ў навагодняй мішуры. У мінулы чацверг у дзіцячым садзе № 1  г.Чэрыкава прайшлі Калядкі. Арганізавалі і правялі гэтае мерапрыемства музычны кіраўнік Карына Халаева сумесна з выхавальнікам дашкольнай адукацыі  Святланай  Хацкалевай  і памочнікам выхавацеля Ірынай Бурсавай. Дашкольнікі былі не толькі гледачамі, але і непасрэднымі ўдзельнікамі. Педагогі перадалі атмасферу Каляд. урачыстасць, атрыбутыка (сімволіка, святочнае ўбранне, традыцыйныя героі), нацыянальныя касцюмы, якія садзейнічалі эмацыйнаму ўспрыманню свята, зрабілі на дзяцей незабыўныя ўражанні.

Добры эмацыйны настрой падарылі дзецям  і  «пераапранутыя» супрацоўнікам дзіцячага садка. Яны выканалі калядныя песні, прыказкі, заклічкі, услаўляючы Каляду. Свята завяршылася салодкім пачастункам.

Прымаючы ўдзел у падобных мерапрыемствах, дашкольнікі далучаюцца да беларускай культуры і традыцый.

 

Карына Халаева,

музычны кіраўнік ДУДА «Яслі-сад № 1 г. Чэрыкава».

Последние новости

Горячие новости

В Беларуси изменятся правила организации ярмарок

25 апреля 2025
Читать новость
Горячие новости

Должен ли донор вернуться на рабочее место после сдачи крови

25 апреля 2025
Читать новость
Горячие новости

Доля в имуществе: как наследнику продать ее

25 апреля 2025
Читать новость
Горячие новости

ЖКХ напоминает, кто обязан убирать на кладбище и как это делать правильно

25 апреля 2025
Читать новость
Горячие новости

Какие витамины важны весной и в каких продуктах их найти

25 апреля 2025
Читать новость
Гороскоп

Гороскоп на 25 апреля

25 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем