Уборка кукурузы зараз вядзецца ў Чэрыкаўскім раёне
Каштоўную па сваіх рэчывах для жывёл культуру вырошчваюць усе сельгаспрадпрыемствы, робячы стаўку на нарыхтоўку сіласа. Карэспандэнт “ВЧ” наведаў чарговую гаспадарку – КСУП “Язёрскі”, дзе таксама кіпіць работа па корманарыхтоўцы, у якой задзейнічана ўся магчымая тэхніка, нават і з боку шэф-скіх арганізацый. У гэтым годзе язёрскія аграрыі пасеялі і вырасцілі добры ўраджай на 900 гектарах. Даручылі працу па ўборцы царыцы палёў вопытнаму механізатару Юрыю Качалкіну, бо менавіта яго добрасумленнасць і ўменне ўпраўляцца з корманарыхтоўчым камбайнам, вопыт у працы патрабуе адказны ўчастак галіны сельгаспрадпрыемства.
Нарыхтоўка сіласа ідзе аператыўна і вельмі хутка, бо змяльчэнне і трамбоўка сіласнай масы павінна весціся ў кароткія тэрміны, каб корм не страціў сваёй каштоўнасці і не пачаўся працэс браджэння.
На адвозцы змяльчонай масы задзей-нічаны Аляксандр Шуплякоў, Андрэй Палякоў, Аляксандр Каршкоў (КУП “Чэрыкаўскі жылкамунгас”) і іншыя працаўнікі з шэфскіх арганізацый.
На трамбоўцы ў кормасховішчы працуе Алег Палякоў, а ўноч яго змяняе Дзмітрый Сярканаў.
Алеся Панімаева