Алег Мельячэнка — герой праекту «Гісторыя ў фотаздымках»
Герой фотапраекту наступнага нумару райгазеты Алег Мельячэнка знаёмы амаль усім чэрыкаўлянам, бо, працуючы, электрамеханікам-паспартыстам у РУП “Белтэлекам” (Чэрыкаўскі вузел сувязі Крычаўскага ЗВС), займаецца правядзеннем камунікацый для інтернэту, тэлебачання, “разумнага дома” (ахова маёмасці), а таксама ліквідуе пашкоджанні, робіць настройкі ўстаноўленых сістэм. Дарэчы, Алег Мікалаевіч у прадпрыемстве працуе ўжо 20 гадоў, а здымак з архіву, дзе ён быў сфатаграфаваны з матком тэлефоннага проваду дзесьці ў пачатку 2000-х гадоў, менавіта яскрава паказвае наколькі ўсё змянілася ў сферы яго дзейнасці за апошнія 10 гадоў, а прагрэсіўныя тэхналогіі палепшылі побыт і якасць жыцця абанентаў прадпрыемства.
Змены адбыліся за гэты час і ў сямейным жыцці, і ў прафе-сійнай адукацыі. Зараз з жонкай Аксанай яны выхоўваюць дачку, якая ўжо перайшла ў 11 клас, і чатырохгадовага сына. Сам Алег Мікалаевіч скончыў Віцебскую акадэмію сувязі, што дазволіла яму глыбей атрымаць веды па абранай прафесіі.
Напружаны графік работы і працоўныя складанасці, безумоўна, як і у кожнага з нас, прысутнічаюць. Адное тое, што нават прыходзіцца знаходзіць кантакт з абанентамі, некаторыя з якіх, не сакрэт, не зусім разумеючы тонкасці і спецыфіку работы, пачынаюць “вучыць” майстра. Тут на дапамогу Алегу Мельячэнку прыходзяць яго трываласць, цярпенне і прыроднае пачуццё гумару, а яшчэ павага да лю-дзей, незалежна ад іх статусу.
Выхадныя дні Алег Мікалаевіч праводзіць з вудай на рыбалцы, забяспечвае сваю сям’ю карыснай свежай рыбай. Рыбак ужо ведае дасканала ўсе тонкасці рыбалоўства, таму амаль заўсёды вяртаецца дамоў з уловам.
Акрамя гэтага дасуга, да прыхільнасцей у Алега Мікалаевіча далучылася калекцыяніраванне пачак запалак, прычым, сярод 57 прадметаў калекцыі ёсць і рарытэтныя экзэмпляры.
Алеся Панімаева