Узнагароды за добрую працу і чарговыя дасягненні на жніве былі ўручаны працаўнікам хлебнай нівы Чэрыкаўскага раёна
Словы падзякі за вынікі выкананых відаў работ у мінулы чацвер прагучалі ў адрас чарговых працаўнікоў хлебнай нівы сельгаспрадпрыемстваў раёна ад старшыні райкама працаўнікоў АПК Сяргея Мядзведзева. Сяргей Міхайлавіч з пажаданнямі ўсяго самага найлепшага і новых дасягненняў уручыў каштоўныя падарункі, майкі і кепкі з фірменнымі лагатыпамі прафсаюза АПК кіроўцу КСУП «Язёрскі» Аляксандру Шуплякову, экіпажам камбайнёраў КСУП «Прагрэс» у складзе Сяргея Яшкіна і Аляксея Індзюкова, Юрыя Гапеева і Дзмітрыя Саўкіна, а таксама кіроўцу сельгаспрадпрыемства Сяргею Кульманаву. А лідар прафсаюзнага камітэту КСУП “Язёрскі” Людміла Якавенка ў сваю чаргу ўручыла падарункі ад узначаленай ёю галіны прадпрыемства экіпажу камбайнёраў у складзе Міхаіла Навумава і Ігара Кісялёва.
Алеся Панімаева