Пётр Старавойтаў — герой праекту «Гісторыя ў фотаздымках»

У кастрычніку 1983 года ў раённай газеце выйшаў артыкул пад назвай “Да сельскага кінагледача”, у якім распавядалася пра працоўныя будні Пятра Васільевіча Старавойтава (на здымках) і яго добрасумленнасць у рабоце. Нядаўна карэспандэнт “ВЧ” сустрэўся з ім зноў, і падчас размовы мы паспрабавалі ўспомніць тыя гады, як ўсё пачыналася.

Пётр Васільевіч Старавойтаў уладкаваўся на працу ў аддзел прапаганды райкама кіроўцам-матарыстам, разам з кінамеханікам Мікалаем Цілюпам дастаўляў кінастужкі ў вёскі, арганізоўваючы там кінапрагляды. А сам Пётр Васільевіч спачатку адказваў за электрафікацыю, бо не ва ўсіх населеных пунктах можна было падключыцца да электрасетак. Потым, засвоіўшы навуку кінамеханіка, выконваў усю работу сам. Як кажа, лягчэй за ўсё было працаваць у буйных вёсках, дзе ўжо былі цэнтры культуры са сваімі заламі.

— Спачатку вывешвалася афіша, —  адзначае субяседнік,– у якой  рабілася добрая рэклама фільму. Вось тады гледачы ўвечары, пасля працы, збіраліся на прагляд. Вельмі падабаліся ім ваенныя фільмы, пра каханне, а індыйскія фільмы, наогул, былі самымі папулярнымі.

Дарэчы, 28 кропак у раёне наведваў Пётр Старавойтаў на сваём аўтамабіле, у іх ліку былі таксама школы, Вусцянскі дзіцячы дом. Усяго ў кінафікацыі Пётр Васільевіч прапрацаваў 35 гадоў, а за гэтыя гады нават набыў і свой густ, аддаваючы перавагу ваеннай тэматыцы, савецкім дэтэктывам. А самы любімы фільм з усіх – “Раман і Франчэска”.

І зараз, ужо шмат гадоў будучы на пенсіі, ён не змяняе свайму густу.

– Сучасныя серыялы і фільмы я не гляджу,– пад-крэслівае Пётр Васільевіч,–бо там многа насілля, незразумелы змест, практычна не аб чым. Мала такіх фільмаў, як раней, пра каханне, сяброўства, пра нешта добрае. Хацелася б уключыць тэлевізар і паглядзець савецкае кіно. Але, нажаль, ідуць бесканцова нізкасортныя фільмы. На каго яны разлічаны? Пагэтаму я гляджу амаль што толькі навіны ці перадачы.

Алеся Панімаева

Последние новости

Общество

Овнам полезно побольше общаться, а Львам стоит посмотреть на проблемы с другого ракурса — гороскоп на 20 ноября

20 ноября 2024
Читать новость
Президент

Лукашенко: ВНС никому не должно мешать работать, не должно довлеть над другими органами власти

19 ноября 2024
Читать новость
Общество

Решение Чериковского районного Совета депутатов двадцать девятого созыва от 5 ноября 2024 г. № 8-5

19 ноября 2024
Читать новость
Новости региона

Стрельцам стоит серьезно подойти к самоорганизации, а у Рыб сегодня будет спокойный день — гороскоп на 19 ноября

19 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Яркие моменты областного фестиваля-ярмарки “Дажынкі—2024” — фоторепортаж

18 ноября 2024
Читать новость
Горячие новости

Уборку сахарной свеклы и кукурузы на зерно завершили в Беларуси

18 ноября 2024
Читать новость

Рекомендуем