Алена Бяляева — герой фотапраекту «Гісторыя ў фотаздымках»

Апошняя сустрэча з гераіняй чарговага фотапраекту “ВЧ” Аленай Бяляевай прынесла таксама шмат прыемных хвілін, бо гэты чалавек заўсёды поўны аптымізму і станўчых эмоцый. Трэба адзначыць, што аб Алене Мікалаеўне шмат разоў пісала раёнка, расказваючы пра яе працоўныя будні і творчыя схільнасці.

Алена Мікалаеўна сама родам з пасёлку Чырвоны, што раней быў пад Наркамі. Пасля заканчэння школы пайшла на працу ў Верамейскую бібліятэку, затым перавялася ў Вудажскую, выйшла замуж. Тут, у Вудазе, яна прапрацавала бібліятэкарам з 1969 па 2009 год. Усе ведаюць, чым на вёсцы была мясцовая бібліятэка. Амаль цэлым культурным цэнтрам, дзе можна было пазнаёміцца з перыёдыкай, узяць пачытаць кнігу, стаць удзельнікам выставы, якія, як і зараз, праводзіліся да розных каляндарных дат, святаў і падзей. А яшчэ Алене Бяляевай ад прыроды дастаўся ў спадчыну ад бацькоў і дзядоў прыгожы гучны голас, які нібы льецца з яе душы срэбнымі струменьчыкамі. Алена Мікалаеўна з дзяцінства прымала ўдзел у розных выступленнях мастацкай самадзейнасці.

— Мая маці так казала з жартам: “Ты як толькі нарадзілася – так і заспявала”, —  успамінае жанчына. —  Так і было на самой справе. Я ўсё сваё жыццё спяваю, і мне гэта прыносіць задавальненне. Падабаюцца мне песні і народныя, і беларускіх аўтараў. Дарэчы, і тата, і маці, і іх бацькі, мае бабулі і дзядулі, усе валодалі музычнымі талентамі. А мой адзін з дзядоў нават граў на скрыпачцы, прычым навучыўся гэтаму сам. Нас у бацькоў сямёра,    і ўсе з пеўчымі талентамі.

Трэба адзначыць, што Алена Бяляева мае награды за выкананне песень. А апошні абласны смотр-конкурс XIV рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душою ветэраны”, што адбыўся нядаўна ў Бялынічах, наогул прынёс Алене Мікалаеўне перамогу ў сольным выкананні, за што яна атрымала Дыплом першай ступені.

Зараз Алена Мікалаеўна на заслужаным адпачынку, аддаўшы працы ў культуры 42 гады. Яе жыццёвы графік будуецца з улікам рэпетыцый у “Равесніках” і таксама выступленняў на розных сцэнах, у тым ліку і за межамі раёна.

Хочацца пажадаць нашай гераіне і далей радаваць  слухачоў выкананнем песень.

Алеся Панімаева

Последние новости

Горячие новости

«Белорусское добровольное пожарное общество» напоминает: КАК ИЗБЕЖАТЬ ПОЖАРА ОТ ЭЛЕКТРОПРИБОРОВ И ЭЛЕКТРОПРОВОДКИ

21 апреля 2025
Читать новость
Горячие новости

Круглый стол по вопросам профилактики киберпреступлений, сервисов дистанционного банковского обслуживания и цифровой безопасности личных данных среди граждан пожилого возраста и инвалидов прошел в Черикове

21 апреля 2025
Читать новость
Горячие новости

ВПЧ (вирус папилломы человека) | причины, симптомы, типы

21 апреля 2025
Читать новость
Президент

Создать условия для людей. Лукашенко обозначил задачи по развитию поселков городского типа

21 апреля 2025
Читать новость
Президент

Лукашенко про финансовые показатели деревообработки: там наши деньги и перспектива

21 апреля 2025
Читать новость
Президент

Лукашенко: надо прекратить бездумно строить и стягивать людей в крупные города

21 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем