Пётр Шарыхін — герой праекту «Гісторыя ў фотаздымках»

Каб пазнаёміць чытачоў раённай газеты з новым героем фотапраекту, карэспандэнт завітаў у госці да Пятра Шарыхіна (на здымку). Аб ім раёнка размяшчала на сваіх старонках у 1983 годзе тэкстоўку і яго фотаздымак, зроблены ў перыяд корманарыхтоўкі.  Падчас сустрэчы Пётр Аляксеевіч расказаў аб сваім працоўным шляху, аб некаторых этапах жыцця. Так, мы даведаліся, што яго агульны  працоўны стаж складае 42 гады, а дасягненні і намаганні адзначаны ўзнагародамі. У скарбонцы Пятра Аляксеевіча ёсць знакі “Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва” (1978), ЦК ВЛКСМ “Малады гвардзеец” (1983 год),  медаль “За працоўную адзнаку” (1986 год). Вядома, што такія ўзнагароды можна было заслужыць толькі сваёй добрасумленнай і самаадданай  працай.

Першае працоўнае месца ў Пятра Шарыхіна было ў эксперыментальнай базе “Чэрыкаў”, куды ён уладкаваўся ў 1974 годзе. Затым – служба ў арміі, а пасля яе  зноў праца ў сельгаспрадпрыемстве.

–Я працаваў механізатарам, – адзначае Пётр Шарыхін,– у асноўным быў задзейнічаны ў корманарыхтоўцы: касілі і змяльчалі траву. Я тады працаваў на камбайне КСК-100.

Трэба адзначыць, што Пётр Аляксеевіч скончыў Магілёўскі сельскагаспадарчы тэхнікум па спецыяльнасці тэхнік-механік, што дапамагло яму затым у працы на пасадах механіка, загадчыка гаражом. Амаль да 2000 года Пётр Шарыхін працаваў у эксбазе, а пасля шэсць гадоў быў начальнікам аўтатранспарту ў ААТ “Чэрыкаўрайаграпрамтэхзабеспячэнне”. Зараз Пётр Аляксеевіч некалькі месяцаў афіцыйна на заслужаным адпачынку, але яшчэ працягвае працаваць вартаўніком у райспажыўтаварыстве. Як будзе складацца далей працоўны шлях, Пётр Шарыхін не ведае. Як кажа, калі што, то і дома спраў хапае: парсюка даглядзець, агарод і дом таксама патрабуе часу.

Алеся Панімаева

Последние новости

Горячие новости

Приемная кампания в колледжах Беларуси стартует 18 июля

27 апреля 2025
Читать новость
Горячие новости

Беларусь продолжает осваивать передовые технологии атомной энергетики

27 апреля 2025
Читать новость
Горячие новости

Горячая линия госкомиссии по контролю за проведением вступительной кампании заработает в Беларуси с 5 мая

27 апреля 2025
Читать новость
Горячие новости

Доверенность: правила оформления, платежи и льготы

27 апреля 2025
Читать новость
Горячие новости

Масштабный автомотопробег ко Дню победы пройдет 1 — 2 мая

27 апреля 2025
Читать новость
Гороскоп

Гороскоп на 27 апреля

27 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем